МАЗ приступает к акционированию
09.04.2010 20:21
—
Новости Общества
| БелТА
Источник материала: БелТА Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць план дзеянняў па развіцці аграпрамысловага комплексу Беларусі да 2020 года. Адпаведнае даручэнне прэзідэнт даў 7 чэрвеня падчас рабочай сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Міхаілам Русым. Даручана таксама прапрацаваць перспектывы сельгасгаліны краіны ў прымяненні да ўмоў Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў плане ўмоў надвор'я пачатак года для сельскай гаспадаркі склаўся не ідэальна, але ў цэлым нядрэнна. Асобную ўвагу прэзідэнт звярнуў на забеспячэнне сельгаспрадукцыяй унутранага рынку і яе пастаўкі за мяжу. "Для нас гэта важна. Вы ведаеце, што $7 млрд экспарту мы павінны да канца пяцігодкі выдаць", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым важныя не толькі аб'ёмы продажаў, але і выгадная цана за экспартуемую прадукцыю. Як далажыў Міхаіл Русы, у гэтым годзе экспарт плануецца ў памеры $4,7 млрд. Паводле яго слоў, ва ўсіх катэгорыях гаспадарак і ў грамадскім сектары адзначаецца прырост вытворчасці, выконваюцца экспартныя прагнозы. Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што сельгасвытворчасць павінна быць эфектыўнай. Гэта з'яўляецца галоўнай умовай для росту заробкаў. У значнай ступені паляпшэнню ўмоў працы і павышэнню яе прадукцыйнасці садзейнічае мадэрнізацыя фермаў і жывёлагадоўчых памяшканняў, якая праводзіцца ў краіне. У перапрацоўчай прамысловасці адна з галоўных задач — дасягненне большай глыбіні перапрацоўкі прадукцыі, што дасць магчымасць для атрымання дадатковых даходаў. Сур'ёзную ўвагу Аляксандр Лукашэнка даручыў надаць рабоце арганізацый "Белкаапсаюза" па закупцы ў насельніцтва дзікарослай прадукцыі, а таксама агародніны і садавіны, вырашчаных на асабістых падсобных гаспадарках. "Мы паставілі задачу, што "Белкаапсаюз" такой прадукцыі павінен закупіць на Br1 трлн рублёў. Гэта клубніцы, яблыкі, агуркі, ранняя капуста..." — адзначыў віцэ-прэм'ер. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў забяспечыць будаўніцтва агароднінасховішчаў і пунктаў перапрацоўкі агародніны, дзе гэта неабходна, каб была магчымасць у зручным для пакупніка выглядзе і па выгаднай цане пастаўляць прадукцыю на ўнутраны рынак і за межы краіны. Акрамя таго, прэзідэнт даручыў ураду звярнуць асаблівую ўвагу на неабходнасць ліквідацыі пэўнага адставання ў развіцці вытворчай сферы ў аграгарадках у параўнанні з сацыяльнай. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 июля, Минск /Лилия Крапивина - БЕЛТА/. Минский автомобильный завод приступает к акционированию. Об этом заявил сегодня первый вице-премьер Беларуси Владимир...
|
|