К 65-летию освобождения Беларуси. Боевые резервы, и не только.... 21.by

К 65-летию освобождения Беларуси. Боевые резервы, и не только...

25.04.2010 01:02 — Новости Общества | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

Боевые резервы, и не только…

На освобожденных территориях Беларуси весной 1944 года началась массовая подготовка и переподготовка кадров различного профиля. В первую очередь было организовано обучение армейского резерва. С этой целью начали работать курсы, организованные военкоматами, обществом Красного Креста.

Требовалось большое количество специалистов и практически полностью разрушенному народному хозяйству республики. Различные учреждения и организации открывали курсы для подготовки и переподготовки необходимых кадров.

Рыхтуем баявыя рэзервы

Працоўныя горада Гомеля на другі дзень пасля вызвалення ад нямецкіх захопнікаў сотнямі пайшлі добраахвотна ў рады баявых дывізій, якія вызвалілі Гомель. Многія былі часова пакінуты ў горадзе для ваеннай падрыхтоўкі, бо раней не паспелі прайсці ваенную службу.
Першая чарга закончыла навучанне. Праверка паказала, што навучанне прайшло не дарэмна. Усе добра засвоілі абавязкі адзіночнага байца, статуты Чырвонай Арміі і на заліковых стрэльбах паказалі, што навучыліся страляць і будуць біць ворага метка...
Пачалася падрыхтоўка да навучання другой чаргі. Гарваенкамат праводзіць інструктарска-метадычны збор афіцэраў і сержантаў, вызначаных для навучання і падрыхтоўкі мінамётчыкаў і снайпераў. Вызначаны вучэбныя пункты, рыхтуецца ўсё неабходнае. У перыяд з 10 па 15 сакавіка пачнуць працаваць вучэбныя пункты другой чаргі на чыгунцы, у воднікаў, у Цэнтральным раёне і ў Нова-Беліцы. Кантынгент, які будзе навучацца ў другую чаргу, павялічваецца ў тры разы.

Падрыхтоўка медыцынскіх сясцёр

З вызваленнем многіх раёнаў Гомельскай, Палескай і іншых абласцей нашай рэспублікі ад нямецкіх акупантаў зноў пачынаецца падрыхтоўка кадраў медыцынскіх сясцёр.
Таварыства Чырвонага Крыжа стварае ў Гомелі, Добрушы, Нова-Беліцы чатыры групы. Кожная такая група мае па 35 чалавек. Калгасніцы, работніцы, савецкія служачыя будуць вывучаць медыцынскую справу без адрыву ад сваёй асноўнай работы на працягу сямі месяцаў.
Акрамя таго, у Гомелі і Нова-Беліцы пры райкамах Чырвонага Крыжа створаны тры санітарныя дружыны па 30 чалавек кожная. Дружынніцы будуць навучацца медыцынскай справе тры месяцы таксама без адрыву ад вытворчасці. Потым яны будуць працаваць памочнікамі медыцынскіх сясцёр і санітаркамі.

Падрыхтоўка кадраў масавых кваліфікацый

Краснаполле. Раённы зямельны аддзел рыхтуе кадры масавых кваліфікацый для калгасаў. Да пачатку палявых работ на курсах будзе падрыхтавана 80 старшынь калгасаў, 271 брыгадзір паляводчых брыгад, 112 загадчыкаў ферм, 112 конюхаў, 112 рахункаводаў, 300 звеннявых.

Кадры трактарыстаў

Пры Ліёзненскай МТС працуюць курсы трактарыстаў. На курсах навучаюцца дзве группы, у кожнай з іх па 43 чалавекі. Сярод курсантаў 40 дзяўчат. Адначасова з тэорыяй праходзяць і практыку. Будову трактара і яго частак курсанты вывучаюць па наглядных дапаможніках і практычна. Адначасова са спецыяльнымі прадметамі на курсах наладжаны і палітычныя заняткі.

Сувязісты павышаюць кваліфікацыю

Маладыя сувязісты Гомельскага аддзялення старанна вывучаюць тэхніку работы, павышаюць сваю кваліфікацыю. Пасля двухмесячнай практыкі адбыўся выпуск маладых сувязістак і сартыроўшчыц пошты пры чыгуначным аддзяленні. Лепшыя поспехі паказалі тт. Стасенка і Рудэнка. Усе курсанты з першых жа дзён добра працуюць.

Спецыялісты па размініраванню

Курсы падрыхтоўкі спецыялістаў па размініраванню праведзены ў Ветцы. Навучалася 25 чалавек. Курсанты абавязаліся да пачатку палявых работ поўнасцю ачысціць палі калгасаў Прэсненскага і суседніх сельсаветаў ад мін, расстаўленных нямецкімі нягоднікамі. Маладыя спецыялісты на чале са сваім вопытным інструктарам ужо абясшкодзілі некалькі тысяч мін і сабралі многа трафейнай зброі /Из сообщений в газете "Савецкая Беларусь"/.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Боевые резервы, и не только… На освобожденных территориях Беларуси весной 1944 года началась массовая подготовка и переподготовка кадров различного профиля. В...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика