К 65-летию освобождения Беларуси. На освобожденных территориях. Школьные инициативы. 21.by

К 65-летию освобождения Беларуси. На освобожденных территориях. Школьные инициативы

01.05.2010 07:16 — Новости Общества | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

На освобожденных территориях. Школьные инициативы

На освобожденных территориях Беларуси люди прилагали все силы, чтобы скорее ликвидировать разруху, как можно больше помочь фронту. Вместе со взрослыми трудились и дети. Они часто выступали с ценными инициативами, которые после сообщения в центральной печати, подхватывались в республике.

Вучні шэфствуюць над шпіталем

Вучні Буда-Люшаўскай школы Гомельскай вобласці ўзялі шэфства над адным вайсковым шпіталем. Вучні часта наведваюць параненых, прыносяць ім розныя падарункі: белыя сухары, булачкі, малако, яйкі. Праводзяць сярод параненых гутаркі, чытаюць ім газеты, пішуць пісьмы.
Юныя шэфы вельмі сур’ёзна адносяцца да сваіх новых абавязкаў і заслужана карыстаюцца павагай у параненых воінаў Чырвонай Арміі.

Ініцыятыва вучняў

Піянеры і школьнікі Бярозкаўскай сярэдняй школы Хоцімскага раёна рашылі аказаць канкрэтную дапамогу калгасным птушкафермам. Кожны піянер і школьнік абавязаўся вырасціць качку або гуся і курыцу.
У Бярозкаўскай школе навучаецца 220 дзяцей. Такім чынам, да канца лета яны выгадуюць і здадуць на калгасную птушкаферму многа гусей, качак і курэй.
Піянеры і школьнікі звярнуліся да ўсіх піянераў і школьнікаў Магілёўскай вобласці з заклікам падхапіць іх прыклад.

Юныя садаводы

Заспенскі школьны сад Рэчыцкага раёна да вайны ведалі ва ўсёй Гомельскай вобласці. Тут былі сотні пладовых дрэў і ягаднікаў. Школьнікі любілі свой сад і добра даглядалі яго. Кожную восень яны збіралі мноства яблык, ігруш, сліў і вішань.
Фашысцкія бандыты за час свайго гаспадарання ў вёсцы Заспенка запаганілі школьны сад. Яны пасвілі там коней, высякалі дрэвы на апал.
Пасля выгнання гітлераўцаў школьнікі горача ўзяліся за аднаўленне саду. Яны яго ачысцілі, абрэзалі дрэвы, пасадзілі некалькі дзесяткаў маладых дрэўцаў. Сад ужо адцвіў. Першы ўраджай юныя садаводы вырашылі перадаць байцам і афіцэрам Беларускага фронту.

Школьная бібліятэка

Рэчыца. Па ініцыятыве вучняў 4-й гарадской сярэдняй школы створана школьная бібліятэка. Кніжны фонд яе расце ў асноўным за лік кніг, што прыносяць самі вучні. Такім чынам, сабрана ўжо 500 кніг - падручнікі, білетрыстыка. У школьнай бібліятэцы ёсць поўны збор твораў Максіма Горкага /Из сообщений в газете "Савецкая Беларусь"/.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На освобожденных территориях. Школьные инициативы На освобожденных территориях Беларуси люди прилагали все силы, чтобы скорее ликвидировать разруху, как можно...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика