...
17.08.2009
—
Новости Общества
|
У КСУП "Маложынскi" Брагiнскага раёна па недаглядзе пастухоў у ноч з 14 на 15 жнiўня ў лесе згубiлiся каля 200 кароў. У "самаволку" каровы пайшлi, пераадолеўшы агароджы летняга лагера. Пошукi, у якiх былi задзейнiчаныя працаўнiкi гаспадаркi, мясцовыя жыхары i мiлiцыя, дазволiлi вярнуць асноўнае пагалоўе. Лёс яшчэ 19 жывёл невядомы. Тэрыторыя гаспадаркi суседнiчае з шырокiм лясным масiвам у зоне радыеактыўнага забруджвання, дзе нiхто не жыве. Трагедыяй завяршылася вяселле ў вёсцы Кодзеўцы (Кодевцы) Гродзенскага раёна. Сярод гасцей утварылася сварка i аднаго з яе ўдзельнiкаў выгналi. "Пакрыўджаны" падпiльнаваў "крыўднiка", калi той вяртаўся дадому, i пачаў збiваць. Прычыненыя траўмы сталi смяротнымi — пацярпелы сканаў на месцы. Спагнаўшы злосць, 36-гадовы мужчына, дарэчы, раней неаднаразова судзiмы, вярнуўся дадому i спакойна лёг спаць. Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi жыхара Барысаўскага раёна па падазрэннi ў забойстве пенсiянеркi, няпоўнагадовая ўнучка якой была яго нявестай. "Папярэдне ўстаноўлена, што сварка адбылася ў хаце забiтай падчас распiвання спiртных напояў. У памяшканнi знаходзiлiся пенсiянерка, яе 17-гадовая ўнучка i падазроны. Падчас сварак жанчына была задушаная, яе ўнучка з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай i страсеннем мозгу дастаўленая ў бальнiцу", расказалi ва УУС. Яны таксама паведамiлi, што ўнучка забiтай была цяжарная i збегла з бальнiцы. ПОЎНЫ АБЗАЦ У горадзе Запарожжа, адмiнiстрацыйным цэнтры Запарожскай вобласцi Украiны, будзе пабудаваны "Мост да цешчы i свякрухi". Архiтэктурная кампазiцыя будзе выкананая ў выглядзе альтанкi пасярод возера ў парку Вазнясенаўскi, да якой вядзе каваны масток. Будынак будзе пабудаваны да Дня горада, якi адзначаецца 14 кастрычнiка. Арыгiнальную назву прапанаваў мэр горада Яўгенiй Карташоў, якi мяркуе, што альтанка на возеры стане ўпадабаным месцам маладых i закаханых парачак, якiя змогуць там "аддаць данiну кахання i павагi сваiм мацi".
|