Картачныя гульнi могуць адтэрмiнаваць развiццё страшнай хваробы.... 21.by

Картачныя гульнi могуць адтэрмiнаваць развiццё страшнай хваробы...

17.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чытанне, напiсанне пiсьмаў i картачныя гульнi могуць адтэрмiнаваць развiццё дэменцыi (старэчай прыдуркаватасцi). Вучоныя з медыцынскага каледжа iмя Альберта Эйнштэйна пры Унiверсiтэце Ешыва (ЗША) даследавалi 500 чалавек ва ўзросце ад 75 да 85 гадоў, якiя на момант пачатку эксперыменту не мелi прыкмет гэтага захворвання. Назiранне за кожным з iх вялося ў сярэднiм на працягу пяцi гадоў. За гэты час дэменцыя развiлася ў 101 удзельнiка.

Перад пачаткам даследавання гэтыя людзi расказалi спецыялiстам, як часта яны чытаюць, пiшуць, разгадваюць крыжаванкi, гуляюць у настольныя цi картачныя гульнi, вядуць групавыя абмеркаваннi i iграюць на музычных iнструментах. Калi ўдзельнiк даследавання штодня займаўся якiм-небудзь вiдам дзейнасцi, яму налiчвалася сем балаў, некалькi разоў у тыдзень — чатыры балы, раз у тыдзень — адзiн бал.

Пасля заканчэння эксперыменту высветлiлася, што ў тых, хто меў у сярэднiм па сем балаў, дэменцыя развiвалася пазней, чым у iншых. Выявiлася таксама, што кожны дадатковы вiд разумовай дзейнасцi адтэрмiноўваў хуткае пагаршэнне памяцi ў падвопытных на 2 месяцы (на 9 тыдняў). У тых, хто штотыдзень выдзяляў час на не менш чым адзiнаццаць вiдаў iнтэлектуальных заняткаў, памяць пачынала пагаршацца амаль на паўтара года пазней, чым у тых, хто займаўся толькi чатырма вiдамi разумовай дзейнасцi ў тыдзень.

Італьянская латарэя
абурыла Ватыкан

У Iталii чакаецца найбуйнейшы ў свеце розыгрыш у латарэю. Джэкпот складае 131,5 млн еўра. Тым часам Рымска-каталiцкая царква назвала гульню на такiя грошы амаральнай. "Гэта стала формай iдалапаклонства, таму што людзi служаць грошам, а не Богу", — заявiў адзiн з бiскупаў ватыканскаму радыё.

Сарваць джэкпот у латарэi SuperEnalotto, адгадаўшы 6 лiчбаў з 90, нiкому не ўдавалася са студзеня, хоць розыгрыш праводзiцца тройчы ў тыдзень. Шанц адгадаць шчаслiвую камбiнацыю — адзiн з 622 млн, адзначае тэлеканал Sky News.

Прыз спадзяюцца атрымаць мiльёны iтальянцаў, нават з суседнiх краiн спецыяльна прыязджаюць, каб купiць квiток. Iталiя пакутуе ад эканамiчнага спаду i беспрацоўя, i многiя людзi спадзяюцца хутка зарабiць. У некаторых праблемных гарадах на поўднi краiны адмiнiстрацыя спецыяльна выдзяляе сродкi на куплю латарэйных бiлетаў, паведамляе газета The Daily Telegraph. "Выйграць у латарэю больш шанцаў, чым атрымаць датацыi ад дзяржавы", — нявесела жартуе адзiн з мэраў гарадоў.

Каталiцкi бiскуп Даменiка Сiгалiнi папярэджвае аптымiстаў: "Добра вядома, што ўсе, хто выйграваў вялiкiя грошы ў латарэю, затым апыналiся ў яшчэ горшым становiшчы. Выйграць шмат грошай — гэта не поспех, а трагедыя". Архiбiскуп Франчэска Рупi прапануе абмежаваць максiмальны памер джэкпота. "Латарэйную лiхаманку трэба спынiць як мага хутчэй, таму што яна спарадзiла свайго роду iдалапаклонства", — адзначае ён.

Латарэя SuperEnalotto з'явiлася ў 1997 годзе, яна прыносiць велiзарныя грошы ў дзяржаўную казну: у бюджэт iдзе амаль палова ўсiх ставак, у той час як iншыя латарэi плацяць падатак у 20—25 працэнтаў. Апошнi буйны джэкпот выйграў у кастрычнiку мiнулага года неназваны жыхар Сiцылii — яму дасталася больш за 100 млн еўра.

Кiргiзскiя мiгранты i маскоўскiя скiнхэды сустрэнуцца
на футбольным полi

Футбольны матч памiж прадстаўнiкамi моладзевай групоўкi скiнхэдаў i працоўнымi мiгрантамi з Кiргiзii адбудзецца неўзабаве ў Маскве.

Паводле слоў пасла Кiргiзii ў Расii Раiмкула Атакурава, гэты матч будзе накiраваны на знiжэнне трэнняў памiж расiйскiмi нацыяналiстычнымi групоўкамi i кiргiзскiмi гастарбайтарамi. Пройдзе ж сустрэча, хутчэй за ўсё, на стадыёне сталiчнага ГУУС, адзначае "Iнтэрфакс".

Кажучы пра колькасць прыезджых з Кiргiзii ў Расii, дыпламат адзначыў, што, па звестках пасольства, у пiкавы сезон у Расii знаходзяцца каля 400 тысяч кiргiзаў. Гэта значыць, у гэтай каманды вельмi доўгая лаўка запасных...

Рэдкi медыцынскi выпадак

У перынатальным цэнтры Сочы зафiксаваны рэдкi ў медыцыне выпадак нараджэння дзiцяцi з так званай транспазiцыяй — люстраным размяшчэннем унутраных органаў, перадае IТАР-ТАСС.

Няправiльнае размяшчэнне аднаго цi некалькiх органаў сустракаецца ў адным з 10 тысяч выпадкаў нараджэння. У гэтай дзяўчынкi, якая з'явiлася на свет своечасова, але моцна аслабленай, урачы выявiлi iнверсiю — люстраное размяшчэнне ўсiх унутраных органаў: сэрца пры такой паталогii знаходзiцца з правага боку, печань размешчана злева, страўнiк — справа.

Паводле слоў галоўнага ўрача гарадской дзiцячай бальнiцы, гэта першы падобны выпадак для Сочы. Стан дзiцяцi стабiльны, сур'ёзных адхiленняў у здароўi незвычайнай нованароджанай не выяўлена. Медыкi запэўнiваюць, што неабходнасцi ў перасадцы органаў пакуль няма, аднак дзяўчынка будзе знаходзiцца на пастаянным кантролi ва ўрачоў.

Котка-"тэлефанiстка" пакiнула жыхарку Ноўгарада без сувязi

Жыхарцы Вялiкага Ноўгарада давялося адказваць перад гарадской тэлефоннай кампанiяй за хулiганства. Прычым сама жанчына не была вiнаватай. Як высветлiлася, нашкодзiла яе котка Клаша, перадае тэлеканал НТБ.

Тэлефонная служба паскардзiлася, што на працягу дзвюх гадзiн хтосьцi ўвесь час набiрае нумар аварыйнай газавай службы "04" i доўга маўчыць у трубку. Прэтэнзii накiравалi Зiнаiдзе Андрэевай: менавiта з яе хатняга нумара паступалi трывожныя званкi. Жанчына шчыра здзiвiлася — тэлефанаваць нiхто не мог, таму што ўдзень у кватэры заставалася толькi яе котка.

Падазрэнне, што Клаша гуляе з тэлефонам, нацiскаючы кнопкi лапамi, неўзабаве пацвердзiлася. Аднойчы днём, уваходзячы ў кватэру, гаспадыня заспела тэлефон у рэжыме гучнай сувязi. З апарата раздаваўся абураны мужчынскi голас, якi патрабаваў неадкладна спынiць хулiганства. Гаспадыня зразумела, што самы час павесiць тэлефон на сцяну, далей ад камунiкабельнай хатняй жывёлiнкi. Клаша не разгубiлася i вырашыла: хай цацка не дастаецца нiкому — i перагрызла правады.

Рабаўнiк падасць у суд
на палiцыю за адкушанае вуха

Жыхар Лондана, якi падазраецца ў здзяйсненнi шэрагу рабаванняў, мае намер падаць у суд на мясцовыя праваахоўныя органы пасля таго, як падчас пагонi палiцэйскi сабака адкусiў яму вуха, перадаюць брытанскiя СМI.

Паводле слоў 31-гадовага Ляона Рэйда, яму давялося перанесцi "жудасны боль", калi нямецкая аўчарка адкусiла яму вуха, якое затым тэрмiнова было пакладзена ў лёд i паспяхова прышыта ўрачамi на месца. На судзе абвiнавачваны з'явiўся з вялікай павязкай на галаве i заявiў, што можа чуць ход справы толькi "напалову".

У зале суда мужчына паведамiў, што мае намер падаць iск супраць сталiчнай палiцыi за жорсткае абыходжанне i атрымаць кампенсацыю ў памеры 50 тыс. фунтаў (каля 75 тыс. долараў). У палiцыi пагадзiлiся, што сабака паводзiў сябе "няправiльна".

Беспрацоўны Л. Рэйд быў арыштаваны ў мiнулую суботу па падазрэннi ў здзяйсненнi некалькiх рабаванняў на тэрыторыi Лондана i правёў чатыры днi ў бальнiцы перад тым, як з'явiцца ў судзе. Падазраванага, якога заўважылi ў мясцовым парку, даганяў верталёт i некалькi палiцэйскiх з сабакам. Яны знайшлi пакiнуты Л. Рэйдам заплечнiк, дзе знаходзiлiся выкрадзеныя рэчы. Наступнае слуханне па гэтай справе адбудзецца 20 жнiўня.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытанне, напiсанне пiсьмаў i картачныя гульнi могуць адтэрмiнаваць развiццё дэменцыi (старэчай прыдуркаватасцi). Вучоныя з медыцынскага каледжа iмя Альберта Эйнштэйна пры Унiверсiтэце Ешыва (ЗША) даследавалi 500 чалавек ва ўзросце ад 75 да 85 гадоў, якiя на момант пачатку эксперыменту не мелi прыкмет гэтага захворвання. Назiранне за кожным з iх вялося ў сярэднiм на працягу пяцi гадоў. За гэты час дэменцыя развiлася ў 101 удзельнiка.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика