Пад Мінскам з'явіцца "Рок-алея". 21.by

Пад Мінскам з'явіцца "Рок-алея"

20.08.2009 16:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Рок-алея” з’явіцца непадалёк ад Мінска. Яе закладуць у рамках фестывалю “Рок за Баброў”, што пройдзе ў Сілічах 5 верасня. Беларускія і ўкраінскія зоркі, а таксама ўсе жадаючыя, пасадзяць на алеі каля 100 “імянных” дрэў. Такім чынам арганізатары плануюць звярнуць увагу на праблему вырубкі лясоў.

Як распавяла Еўрарадыё піяр-менеджэр рэкламнай кампаніі Hepta Group Ірына Вярбіцкая, сёлета на фэсце выступяць “Акіян Эльзы”, “J:морс”, а таксама “The Toobes”, “Mauzer” “ДзеціДзяцей”, “БезБілета” і іншыя каманды. Раней “Рок за Баброў” праходзіў у Бабруйску, але сёлета, па словах Ірыны Вярбіцкай, арганізатары вырашылі надаць яму новае гучанне.

Ірына Вярбіцкая: “Вырашылі зрабіць яго больш маштабным і пашырыць межы. То бок калі раней гэта быў проста фестываль, з пэўнай ідэяй, то цяпер закранаюцца і вялікія сацыяльныя аспекты”.

Чакаецца, што фестываль наведаюць не менш за 2 тысячы чалавек. Уваход на яго будзе свабодным, а гледачоў даставяць бясплатныя аўтобусы з Маскоўскага аўтавакзала. А вось піва на ім прадавацца не будзе, нават нягледзячы на тое, што арганізоўвае фэст кампанія Heineken у Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уваход на яго будзе свабодным, а гледачоў даставяць бясплатныя аўтобусы з Маскоўскага аўтавакзала.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика