КАБ МЫ ТАК ЖЫЛІ!
20.08.2009
—
Новости Общества
|
Як адпачывалi гамяльчане сто гадоў таму? Гулялi па парку княгiнi Паскевiч, каталiся на лодках i... рабiлi праменад па адкосе чыгункi памiж станцыяй Гомель i мостам рэчкi Сож. А яшчэ яны масава выязджалi на дачы. Тагачасныя журналiсты выбiвалi слязу ў абывацеляў: "Гарадская бедната ў пагонi за кавалкам хлеба не можа хоць бы на летнiя месяцы адарвацца ад знясiльваючай барацьбы за iснаванне"... Дачная тэма знайшла сваё адлюстраванне ў гумарыстычных каментарах на старонках мясцовых газет. Вось iранiчны расклад дня на дачы: 6 г. ранiцы — пад самым акном лютуе ў дуду пастух. 7 г. ранiцы — моцны стук булачнiка ў дзверы. 8 г. ранiцы — барытон: "Мяснiк прыйшоў!" 9 г. ранiцы — тэнар: "А вось i я, рыбачок!" 10 г. ранiцы — першыя гукi грамафона. 11 г. ранiцы — барышнi замузыцыравалi. 12 г. дня — першы жабрак лезе проста ў летнiк: "Падайте капеечку!" 1 г. дня — шарманшчык з'явiўся, ад 2 до 5 ч. дня — крыкi разносчыкаў, гукi шарманкi, роў дзясятка грамафонаў... 6 г. вечара — вяртанне дачных мужоў са службы... 8 г. вечара — тапёр танцулькi зайграў. 10 г. вечара — бабы за вароты папляткарыць павыпаўзалi. 11 г. вечара — рандэву пакаёвак i дзеншчыкоў пачалося на вулiцы. Што тут скажаш? Каб мы так жылi! Пра ўсё гэта даведалася з працы гомельскай даследчыцы Аксаны Яшчанкi, якая перачытала "Гомельскую капейку" за 1910 — 1912 гг. ПРА "ДРЭННЫХ" ДЗЯЦЕЙ Сёння ехала на абед. Галава забiтая думкамi, таму выйшла не на сваёй станцыi метро. Аднак зразумела гэта толькi каля шкляных дзвярэй, калi пабачыла круглы пераход пад плошчай... Хацела павярнуць назад, але заўважыла, што проста каля сцяны стаiць жанчына ва ўзросце i яўна дрэнна сябе адчувае. Вочы амаль закацiла, на твары — пот. Падыходжу: — "Хуткую" выклiкаць? — Ды не, спiну схапiла. "Добра, — кажу, — давайце дадому адвяду". Бяру яе сумку — цаглiны, не iнакш! — i мы марудна-марудна iдзём па пераходзе. Жанчына скардзiцца: : — Харашо, калi дзецi малыя! I дапамогуць, i спытаюцца, як справы... Я, спачувальна: — Ведаеце, якiя сучасныя людзi занятыя... Зноў жа, вось мой бацька скардзiцца, што я не званю i не расказваю, як справы. А пачынаю расказваць, дык ён за валiдол хапаецца — адно расстройства ад мяне! I што лепш — ведаць цi не ведаць? Жанчына цiкавiцца яго ўзростам, я адказваю... I тут яна пачынае весела рагатаць: — Дык ён жа равеснiк майго сына!!! I з гонарам: — Майму мужу ўжо 92! Жанчынка падзякавала i зайшла ў пад'езд на Плошчы Перамогi. Каб мы так жылi! Крытыка
Малады паэт Вiталь Рыжкоў у нядаўнiм iнтэрв'ю прыгадаў сумны жарт
пра беларускiх лiтаратурных крытыкаў, маўляў, яны, як уфолагi, даследуюць
"неапазнаныя з'явы"... У той жа дзень на старонках
КАВЯРНЯ
Цэлы год прайшоў з таго часу, як я даведалася, што ў аранжарэi Батанiчнага саду ёсць кавярня. I вось здарылася — знайшла ў яе ўваход! Не, па звычцы я абышла ўсе больш-менш прыстойныя дзверы i зазiрнула ў iх. Але ўвахода не было... I тут з неба спусцiўся сiмпатычны анёл мужчынскага полу i самым звычайным тонам, быццам бы ён спусцiўся толькi дзеля таго, каб мне дапамагчы, сказаў — заўважце, без усякага пытання!: "А ўваход у кавярню трошкi далей". Рухомая яго мэсiджам я зайшла ў дзверы з непрыкметным надпiсам "подвал", дзе была гасцiнна сустрэтая маладым чалавекам, якi вокамгненна прыняў заказ. Цудоўны салат, смачныя дранiкi, торт "Напалеон" i кава. Усё гэта падавалася так хутка, што мне хацелася казаць адно слова — "Фантастыка". Тым больш, што i сам будынак выглядае вельмi экзатычна, i ўнутры — ручаi, масточкi, трапiчныя раслiны... Прызнаюся, я не ведаю месца, дзе б можна было так смачна i танна паесцi. Апошняя дэталь мяне так расчулiла, што я шчыра паабяцала хлопцу прарэкламаваць гэты фантастычны пункт грамадскага харчавання. Што з задавальненнем i раблю! Ганна КIСЛIЦЫНА. |