У госцi да... Рэпiна. 21.by

У госцi да... Рэпiна

20.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi расказваць пра шматлiкiя цiкавыя мясцiны Вiцебскага раёна, у першую чаргу трэба ўспомнiць музей-сядзiбу славутага на ўвесь свет мастака Ільi Рэпiна. Знаходзiцца гэты па-свойму ўнiкальны музейны комплекс у Здраўнёве на беразе Заходняй Дзвiны.

На жаль, на момант падрыхтоўкi гэтага артыкула прамы рэйсавы аўтобус з Вiцебска ў Здраўнёва не хадзiў. Ну дык турысты — людзi, гатовыя да розных нечаканасцяў. Пры добрым надвор'i можна i прайсцiся пару кiламетраў, каб убачыць цуда-сядзiбу. Чаму б i не? А каб не сумаваць па дарозе, можна каму-небудзь i патэлефанаваць з мабiльнага тэлефона, падключанага на МТС.

Калi я прыехаў у Здраўнёва, сустрэў тут свайго таварыша Канстанцiна Карнелюка (на фота). Даўно яго не бачыў. А тут такая прыемная, нечаканая сустрэча. Працуе ён музейным дазорцам. I вельмi ганарыцца гэтым. Сваю работу любiць — увесь час на прыродзе побач з такой прыгажосцю. Пашанцавала добраму чалавеку. Паказаў мне Канстанцiн многа цiкавага. Пачалi абменьвацца тэлефонамi. Высветлiлася, што ён таксама абанент МТС. А якога ж яшчэ аператара?

Вiцебскi раён ляжыць на мяжы са Смаленскай i Пскоўскай абласцямi Расiйскай Федэрацыi. Расiйская i беларуская кампанii МТС — адна "сям'я". Безумоўна, i абанентам МТС тут прасцей заставацца мабiльнымi, нягледзячы на межы. Чакаецца, што у сезон масавых водпускаў турыстаў тут будзе яшчэ болей.

Цiкавiцеся тым, як жыве сучасная вёска? Ад Вiцебска далёка ехаць не давядзецца. У аграгарадок Ноўка, не палянуйцеся, адпраўцеся пешшу. Як i ў Альгова. А ў Копцi даволi хутка можна дабрацца на дызель-цягнiку.

Пра гэтыя аграгарадкi мы ўжо расказвалi. I пра тутэйшых жыхароў. Вельмi часта пры знаёмстве я пытаў, цi задаволены яны дзейнасцю кампанii МТС. Бясспрэчна, не абыходзiлася i без крытыкi. Маўляў, тут вось, глядзiце, на гэтай вулiцы не вельмi ўстойлiвы сiгнал... А потым праходзiла вельмi няшмат часу, зноў прыязджаў туды ж у камандзiроўку i скаргаў на гэту тэму болей не чуў. Як падкрэслiвае кiраўнiк Вiцебскага фiлiяла кампанii МТС Уладзiслаў Андрэйчанка, кампанiя заўсёды аператыўна рэагуе на звароты грамадзян, доўга не зацягваючы, вырашае праблемы абанентаў. Так што не трэба саромецца, звяртайцеся.

Вы проста не маглi не чуць пра гiмназiю-iнтэрнат для таленавiтых i вельмi разумных дзяцей у Лужасне. Гэта таксама на тэрыторыi Вiцебскага раёна. Будучыя генii тут атрымлiваюць добрую базу для наступнай рэалiзацыi сябе ў самых розных галiнах. Хто ведае, мо нехта з iх i акадэмiкам стане, а пашчасцiць — i нобелеўскiм лаўрэатам? Пакуль што яны, як i ўсе звычайныя юнакi i дзяўчаты, добра ведаюць, што такое сотавая сувязь i мабiльны iнтэрнэт. I заўсёды застаюцца на сувязi з роднымi...

МТС працягвае мабiлiзацыю як Вiцебскага раёна, так i ўсяго Прыдзвiнскага краю. Кожны абанент МТС на ўласным досведзе пераканаўся, як далёка наперад пайшла кампанiя ў сваiм развiццi. А ў наступных нумарах "Звязды" мы зноў адправiмся ў падарожжа па паўночным рэгiёне краiны разам з МТС.

Аляксандр ПУКШАНСКI. Вiцебскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi расказваць пра шматлiкiя цiкавыя мясцiны Вiцебскага раёна, у першую чаргу трэба ўспомнiць музей-сядзiбу славутага на ўвесь свет мастака Ільi Рэпiна. Знаходзiцца гэты па-свойму ўнiкальны музейны комплекс у Здраўнёве на беразе Заходняй Дзвiны. На жаль, на момант падрыхтоўкi гэтага артыкула прамы рэйсавы аўтобус з Вiцебска ў Здраўнёва не хадзiў. Ну дык турысты — людзi, гатовыя да розных нечаканасцяў. Пры добрым надвор'i можна i прайсцiся пару кiламетраў, каб убачыць цуда-сядзiбу. Чаму б i не? А каб не сумаваць па дарозе, можна каму-небудзь i патэлефанаваць з мабiльнага тэлефона, падключанага на МТС.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика