Ты хто, Семеня?. 21.by

Ты хто, Семеня?

20.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Румыны пераможаныя

Баскетбалiсты зборнай Беларусi з перамогi стартавалi ў 2-м крузе чэмпiянату Еўропы ў дывiзiёне В. У Плоешцi наша каманда з лiкам 78:70 абгуляла зборную Румынii. У турнiрнай таблiцы беларусы набралi 10 ачкоў з 10 магчымых i ўпэўнена яе ўзначальваюць.

госцi больш агрэсiўныя

У сераду адбылiся чарговыя матчы плей-оф Лiгi чэмпiёнаў. Латвiйскi "Вентспiлс", якi абгуляў на папярэдняй стадыi барысаўскi БАТЭ, у сябе дома быў разгромлены швейцарскiм "Цюрыхам" — 0:3. Таксама перамогi ў гасцях, але з лiкам 2:1, атрымалi венгерскi "Дэбрэцэн" над сафiйскiм "Леўскiм" i iзраiльскi "Макабi" над аўстрыйскiм "Зальцбургам". У Лiёне мясцовы "Алiмпiк" пакуражыўся над бельгiйскiм "Андэрлехтам" — 5:1. Яшчэ ў адным матчы ва ўпартай барацьбе iспанскi "Атлетыка" адолеў у Афiнах "Панацiнаiкас" — 3:2.

"Юнацтва" бярэ другi Кубак

У Салiгорску адбыўся фiнальны матч Кубка краiны па хакеi. Перамогу ў iм атрымала мiнскае "Юнацтва", якое абгуляла ў прынцыповым матчы таксама сталiчны "Керамiн" з лiкам 3:1. Для каманды Мiхаiла Захарава гэта ўжо другi выйграны Кубак краiны.

Ты хто, Семеня?

У кулуарах чэмпiяната свету па лёгкай атлетыцы толькi i гаворкi аб сенсацыйнай чэмпiёнцы ў бегу на 800 метраў паўднёваафрыканцы Кастар Семеня. Яна выйграла фiнальны забег вельмi ўпэўнена, лiдзiруючы практычна з першых метраў дыстанцыi, i бегла ў тыпова мужчынскай манеры. Многiя прапаноўваюць пачакаць з вiншаваннямi 18-гадовай спартсменцы да апублiкавання вынiкаў сэкс-кантролю. Ёсць падазрэнне, што яна — не зусiм жанчына, а, магчыма, нават i мужчына. Семеня з'явiлася практычна нiадкуль толькi ў апошнiя месяцы перад чэмпiянатам свету, паказаўшы ў сябе на радзiме лепшы вынiк сезона ў свеце — 1:56,72. Вынiкi сэкс-кантролю не апублiкаваныя i датуль 18-гадовы цуд з ПАР хаваюць ад рэпарцёраў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кулуарах чэмпiяната свету па лёгкай атлетыцы толькi i гаворкi аб сенсацыйнай чэмпiёнцы ў бегу на 800 метраў паўднёваафрыканцы Кастар Семеня. Яна выйграла фiнальны забег вельмi ўпэўнена, лiдзiруючы практычна з першых метраў дыстанцыi, i бегла ў тыпова мужчынскай манеры. Многiя прапаноўваюць пачакаць з вiншаваннямi 18-гадовай спартсменцы да апублiкавання вынiкаў сэкс-кантролю. Ёсць падазрэнне, што яна — не зусiм жанчына, а, магчыма, нават i мужчына.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика