.... 21.by

...

21.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 26 тон сена спалiла ў Баранавiцкiм раёне вучанiца 4-га класа. Пажар адбыўся ў вёсцы Залессе Баранавiцкага раёна ў сенасховiшчы, якое належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству "Вольна". Прычынай пажару стала дзiцячае свавольства з агнём. Выратавальнiкаў выклiкала мясцовая жыхарка, калi ўбачыла агонь. Супрацоўнiкi МНС выратавалi каля 120 тон сена, 26 тон згарэла.

Будаўнiк разбiўся насмерць пры падзеннi з дзевяцiпавярховага будынка па вулiцы Сухараўскай, 70 у Мiнску. Маляр звалiўся днём з 9-га паверха будынка, якi будуецца.

Брытанская газета Daily Mail паведамляе, што 22 жнiўня пачне публiкацыю раней невядомага рамана Агаты Крысцi, якi амаль 30 гадоў праляжаў на гарышчы загараднага дома "каралевы дэтэктыва". Рэдкi рукапiс атрымалася выявiць спецыялiсту па творчасцi пiсьменнiцы Джону Карэну, якога ў 2005 годзе запрасiлi разабраць паперы ў дэвонскай рэзiдэнцыi Агаты Крысцi. У Карэна атрымалася аднавiць тэкст i высветлiць гiсторыю яго стварэння. Раман, галоўным героем якога з'яўляецца Эркюль Пуаро, называецца "Утаймаванне Цэрбера", але не мае нiякага дачынення да аднайменнага апавядання, якое было апублiкавана ў 1947 годзе ў зборнiку "Подзвiгi Геракла". Агата Крысцi пачала пiсаць арыгiнальнага "Цэрбера" ў 30-х гадах мiнулага стагоддзя, i гэты раман, у адрозненне ад iншых яе тэкстаў, мае яўную палiтычную скiраванасць. Адным з асноўных персанажаў з'яўляецца нейкi дыктатар, якi вельмi нагадвае Адольфа Гiтлера. Па меркаваннi Карэна, менавiта палiтычны складальнiк рамана прымусiў выдаўцоў у 1939 годзе — перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны — адмовiцца ад яго публiкацыi.

 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Індыйскi ўрад паабяцаў заплацiць 1 млн рупiй (каля $20000) таму, хто прыдумае прыладу для збору какосавых арэхаў, не страсаючы пры гэтым пальмы. Гэтае вынаходнiцтва павiнна быць простым у выкарыстаннi, каб кожны, стоячы на зямлi, змог з iм працаваць: i жанчыны, i нават старыя. Падзенне папулярнасцi прафесii зборшчыка арэхаў адбылося ў сувязi з тым, што штат Керала, на якi прыходзiцца самы вялiкi ўраджай какосаў у Iндыi, стаў незалежным i адрокся ад старажытных каставых традыцый, па якiх iндыец павiнен займацца тым, для чаго быў народжаны.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Індыйскi ўрад паабяцаў заплацiць 1 млн рупiй (каля $20000) таму, хто прыдумае прыладу для збору какосавых арэхаў, не страсаючы пры гэтым пальмы. Гэтае вынаходнiцтва павiнна быць простым у выкарыстаннi, каб кожны, стоячы на зямлi, змог з iм працаваць: i жанчыны, i нават старыя. Падзенне папулярнасцi прафесii зборшчыка арэхаў адбылося ў сувязi з тым, што штат Керала, на якi прыходзiцца самы вялiкi ўраджай какосаў у Iндыi, стаў незалежным i адрокся ад старажытных каставых традыцый, па якiх iндыец павiнен займацца тым, для чаго быў народжаны.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика