На раскопках Мiнскага замчышча пабываў Павел Латушка
22.08.2009 13:47
—
Новости Общества
|
![]() Аб пачатку раскопак замчышча "Р" ужо паведамляла. Археолагi знайшлi частку варот, што былi на ўездзе ў горад. Мяркуюць, у XII стагоддзi тут было каля 120 дамоў. — На гэтым месцы ў 1970-х гадах займаўся раскопкамi i я, — расказаў карэспандэнту "Р" доктар гiстарычных навук, прафесар Георгiй Штыхаў. – Тады мы знайшлi шмат амфар. Такое ж самае я бачыў i падчас раскопак полацкай Сафii. Тут была царква, а ў амфарах вазiлi вiно для прычашчэння, што пасля i пацвердзiлася. Храм будаваўся каменны i абкладваўся даламiтавымi плiткамi. Такога ў Кiеўскай Русi не было. Вiдаць, запрашалi майстроў з заходнiх славян. Але царкву чамусьцi не дабудавалi. У савецкiя гады iснаваў праект, якi прадугледжваў над рэшткамi храма паставiць купал, нават атрымалi дазвол ад улад. Але не знайшлося грошай... Адкрыць тут нешта накшталт музея старажытнага горада прапаноўвалася i ў сярэдзiне 1980-х гадоў, калi будаўнiкi побач цягнулi лiнiю метро. Цяпер выказваюцца розныя прапановы. Учора на раскопках пабываў мiнiстр культуры Павел Латушка. Ён адзначыў, што мiнiстэрства толькi вiтае захады па захаваннi гiстарычнай спадчыны i акажа дапамогу ў гэтым. Тым больш што размова iдзе аб XI—XII стагоддзях, а ў тыя часы Мiнск быў ажыўленым месцам, меў сувязi з многiмi гарадамi як Кiеўскай Русi, так i Еўропы. На думку мiнiстра, неабходна стварыць музей горада, а замчышча магло б стаць яго часткай. Гэту iдэю падтрымлiваюць i супрацоўнiкi Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук. Было заўважана, што нельга хаваць гiстарычныя знаходкi, якiх набралася ўжо багата. — Раскопкi правесцi нескладана, — заўважыў загадчык аддзела археалогii сярэднявяковага перыяду Iнстытута гiсторыi НАН Аляксандр Мядзведзеў. – Важна па-сапраўднаму распарадзiцца iх вынiкамi. I тут справа за гiсторыкамi, архiтэктарамi, якiя павiнны стварыць на месцы замчышча музей гiстарычнага цэнтра Мiнска. Але як захаваць знойдзенае? Зямля – добры кансерватар. Але паветра i сонца могуць iмгненна сапсаваць старажытную драўнiну... Трэба шукаць спецыялiстаў, каб апрацавалi яе. Цi, калi зацягнуцца работы па стварэннi музея, зноў засыпаць? Зразумела, цалкам аднавiць замчышча немагчыма. I працы шмат, i многае ўжо страчана з-за непрадуманага будаўнiцтва, сапсавана падземнымi камунiкацыямi... Тым не менш у сталiцы можа з’явiцца яшчэ адно месца, якое будзе прываблiваць i гараджан, i гасцей сваёй гiсторыяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён адзначыў, што мiнiстэрства толькi вiтае захады па захаваннi гiстарычнай спадчыны i акажа дапамогу ў гэтым.
|
|