Стогадовую мяжу перасягнулi 634 жыхары
24.08.2009
—
Новости Общества
|
Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве працы i сацабароны. Паводле даных на 1 лiпеня гэтага года, сярод рэгiёнаў рэспублiкi больш за ўсё доўгажыхароў налiчвалася ў Гродзенскай вобласцi (152 чалавекi старэйшыя за 100 гадоў). На другiм месцы — Мiнская вобласць (105), на трэцiм — Брэсцкая (97). На Вiцебшчыне пражываюць 78 чалавек, якiя адзначылi векавы юбiлей, у Гомельскай вобласцi — 77, у Мiнску — 71, у Магiлёўскай — 54. Прадстаўнiцы слабага полу сярод беларускiх доўгажыхароў лiдзiруюць амаль з 7-разовай "перавагай". |