Мiльён за Ікара. 21.by

Мiльён за Ікара

24.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiцтва Гомельскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце выплацiць прэмiю ў памеры 1 мiльён рублёў асобе, чыя iнфармацыя дапаможа знайсцi самалёт i невядомага пiлота, якi час ад часу лятае над Рэчыцкiм i iншымi найблiжэйшымi да яго раёнамi Гомельскай вобласцi. Дакладна вядома, што 24 лiпеня лятальны апарат праляцеў пад мостам цераз Днепр у раёне вёскi Белае Балота Рэчыцкага раёна. Як паведамiў iнспектар прафiлактыкi Гомельскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Валынскi, лёгкаматорны лятальны самаробны апарат бачылi супрацоўнiкi ваенiзаванай аховы, якiя нясуць службу па ахове моста праз Днепр, i неаднаразова — многiя жыхары гэтых мясцiн.
 
 
 
Аднамесны лятальны апарат не мае нiякiх апазнавальных знакаў, ён пафарбаваны ў цёмна-сiнi колер i падобны на "Ан-2". Яго кабiна цэльная, а фюзеляж звараны з трубак. Сведкi сцвярджаюць, што шкло не дае магчымасцi разгледзець пiлота, хоць самалёт лятае вельмi нiзка, часта — уздоўж ракi Днепр. На гэты момант супрацоўнiкi мiлiцii працягваюць пошук самалёта, на якiм невядомы здзейснiў палёт над Гомельшчынай. Iнфармацыю, якая дапаможа знайцi пiлота-самавучку i яго апарат, можна паведамiць па тэлефоне ў Гомелi: 8 -0232+952117.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiцтва Гомельскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце выплацiць прэмiю ў памеры 1 мiльён рублёў асобе, чыя iнфармацыя дапаможа знайсцi самалёт i невядомага пiлота, якi час ад часу лятае над Рэчыцкiм i iншымi найблiжэйшымi да яго раёнамi Гомельскай вобласцi. Дакладна вядома, што 24 лiпеня лятальны апарат праляцеў пад мостам цераз Днепр у раёне вёскi Белае Балота Рэчыцкага раёна.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика