На рынку працы дэфiцыт медработнiкаў i лiшак юрыстаў. 21.by

На рынку працы дэфiцыт медработнiкаў i лiшак юрыстаў

24.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi самымi запатрабаванымi на рынку працы з'яўляюцца работнiкi аховы здароўя, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны.

Так, паводле даных на 1 чэрвеня гэтага года, у гарадской мясцовасцi зарэгiстравана 14 беспрацоўных урачоў, а патрэбнасць у iх — 1194. Для беспрацоўных 23 фельчараў багаты выбар рабочага месца ў гарадах краiны — 222 вакансii. Прапанаванне ў 9 разоў нiжэйшае за попыт на акушэрак (на 76 вакансiй — 4 беспрацоўныя спецыялiсты).

У сельскай мясцовасцi не хапае 53 урачоў, а сярод сельскiх беспрацоўных толькi 3 чалавекi маюць дыплом аб заканчэннi медыцынскай ВНУ.

У гарадах адчуваецца дэфiцыт выхавальнiкаў (269 вакансiй, 190 беспрацоўных), iнжынераў-электронiкаў (адпаведна 69 i 6), iнжынераў-канструктараў (72 i 21). У гарадской мясцовасцi зарэгiстравана 217 беспрацоўных уладальнiкаў дыплома юрыста, але патрэбнасць наймальнiкаў у гэтых спецыялiстах у пяць разоў меншая (42 вакансii). Прапанаванне ў 4 разы перавышае попыт i адносна эканамiстаў — на 133 вакансii ўмоўна прэтэндуе 561 дыпламаваны беспрацоўны. У спiсе працазалiшнiх прафесiй у гарадах знаходзяцца i бухгалтары і педагогі.

У гарадах павышаным попытам у наймальнiкаў карыстаюцца вадзiцелi аўтамабiля, муляры, электраманцёры, машынiсты бульдозера, экскаватара, цесляры, тынкоўшчыкi i г.д.

Сярод самых жаданых уладальнiкаў рабочых прафесiй у вёсцы — трактарысты (218 беспрацоўных пры 1180 вакансiях), механiзатары (адпаведна 11 i 132), аператары машыннага даення (125 i 567), жывёлаводы (193 i 567). У вёсцы цяжэй за ўсё знайсцi работу эканамiстам і бухгалтарам.

У сельскай мясцовасцi самымi запатрабаванымi спецыялiстамi з вышэйшай адукацыяй з'яўляюцца ветурачы, заатэхнiкi, аграномы. Не хапае ў вёсцы i iнжынераў (296 вакансiй, 77 прэтэндэнтаў).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi самымi запатрабаванымi на рынку працы з'яўляюцца работнiкi аховы здароўя, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика