Радасцi маёй i маiх суседзяў не было канца. 21.by

Радасцi маёй i маiх суседзяў не было канца

24.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыемны лiст

На працягу некалькiх месяцаў на кантролi ў рэдакцыi газеты знаходзiлася праблема, узнятая жыхарамi Мiнскага раёна. А канкрэтна — адносна магчымага адключэння падчас гэтага ацяпляльнага сезона ад цэнтральнага ацяплення iндывiдуальных карыстальнiкаў, што пражываюць у аднакватэрных i блакiраваных дамах. Скаргi да нас паступiлi, у прыватнасцi, з вёсак Сёмкава i Анаполь, хоць, як мы высветлiлi падчас нашага своеасаблiвага расследавання, у падобную сiтуацыю трапiлi i жыхары iншых населеных пунктаў Мiнскага раёна.

 

Якiя жарсцi кiпелi! Яно i зразумела: гаворка iшла пра тое, каб грамадзяне ўсталёўвалi сабе iндывiдуальныя крынiцы цяпла. Эмоцыi заяўнiкаў часам "зашкальвалi", людзей не задавальнялi нiякiя тлумачэннi. Нядаўна мы паведамiлi, што да меркавання насельнiцтва прыслухалiся. Прынамсi, гаворка iшла пра тое, што сёлета па многiх iндывiдуальных спажыўцах была перагледжана сiтуацыя i прынятыя рашэннi аб падаўжэннi iх цэнтралiзаванага цеплазабеспячэння. Днямi мы атрымалi лiст, якi пацвярджае гэта.

"Паважаная рэдакцыя! Я i мае суседзi шчыра дзякуем вам за тое, што з вашай дапамогай мы можам спакойна чакаць зiму: у нас у гэтым годзе не адключаць цэнтральнае ацяпленне. Гэта толькi дзякуючы вашаму неабыякаваму стаўленню да людскiх праблем, вашай руплiвасцi, стараннасцi, шчырай працы.

Вашу газету я выпiсваю даўно i вельмi люблю чытаць яе. А цяпер i суседку ўгаварыла выпiсаць "Звязду", бо газета вельмi цiкавая, шмат каму дапамагае, калi людзi звяртаюцца да яе з якой праблемай.

Вось i я вырашыла звярнуцца да вас са сваiм пытаннем, якое было надрукавана ў газеце за 11 чэрвеня. Прачытаўшы "Пытальнiк", была вельмi ўдзячная вам за тое, што вы так многа працавалi, звярталiся ва ўсе патрэбныя ўстановы, каб высветлiць сутнасць зададзенага мною пытання i даць на яго грунтоўны адказ, хоць лiст быў не заказны i паслала я яго без паведамлення аб уручэннi.

А калi прачытала "Пытальнiк" у "Звяздзе" за 5 жнiўня i даведалася, што рашэнне Мiнскага райвыканкама адменена i нам будуць даваць ацяпленне яшчэ гэтую зiму, радасцi маёй i маiх суседзяў не было канца. Шчыра дзякуем вам, дарагiя супрацоўнiкi "Звязды", за тое, што вам лёс простага чалавека неабыякавы. Здароўя вам моцнага, творчых поспехаў. Хай дапамагае вам Бог i беражэ вас.

Нэля Iванаўна МАРЦУЛЬ, вёска Сёмкава Мiнскага раёна".

Хаваць не будзем — атрымлiваць такiя лiсты прыемна. Найперш яны — зваротная сувязь, сведчанне, што намаганнi супрацоўнiкаў газеты былi не марнымi, што яны далi плён, дапамаглi вырашыць праблему канкрэтнага заяўнiка, проста падтрымалi чалавека ў складанай сiтуацыi. Для нас гэта не менш важна, чым напiсаць рэйтынгавы матэрыял. Таму пiшыце, тэлефануйце надалей — што ў нашых сiлах, паспрабуем зрабiць. Газету мы робiм, як напiсала Нэля Iванаўна, для простага чалавека — нашага чытача. Спадзяёмся, што яе праблема i праблема яе суседзяў сапраўды вырашылася.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу некалькiх месяцаў на кантролi ў рэдакцыi газеты знаходзiлася праблема, узнятая жыхарамi Мiнскага раёна. А канкрэтна — адносна магчымага адключэння падчас гэтага ацяпляльнага сезона ад цэнтральнага ацяплення iндывiдуальных карыстальнiкаў, што пражываюць у аднакватэрных i блакiраваных дамах. Скаргi да нас паступiлi, у прыватнасцi, з вёсак Сёмкава i Анаполь, хоць, як мы высветлiлi падчас нашага своеасаблiвага расследавання, у падобную сiтуацыю трапiлi i жыхары iншых населеных пунктаў Мiнскага раёна.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика