Калi метраў не хапае. 21.by

Калi метраў не хапае

24.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

Мы з дарослым i пакуль не жанатым сынам займаем двухпакаёўку, якая належыць яго бацьку (той i жыве, i прапiсаны ў iншым месцы). Цi можа на iншае жыллё разлiчваць i сын, г. зн. цi мае ён права стаць на кватэрны ўлiк?

А. М., г. Вiцебск.

 

У адпаведнасцi з падпунктам 3.1.1 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 года № 565) асобамi з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў прызнаюцца грамадзяне, якiя не маюць ва ўласнасцi або ў карыстаннi жылых памяшканняў у гэтым населеным пункце.

Але ў гэтым выпадку ў мацi з сынам знаходзiцца ў карыстаннi жылое памяшканне, што належыць на праве ўласнасцi былому мужу. У адпаведнасцi з законам iх правы па карыстаннi жылым памяшканнем замацаваныя ў артыкуле 116 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Калi члены сям'i ўласнiка жылога памяшкання перасталi быць членамi яго сям'i, але працягваюць пражываць у гэтым жылым памяшканнi, яны захоўваюць свае правы i абавязкi, калi iншае не вызначана заключаным з iм пiсьмовым пагадненнем аб парадку карыстання жылым памяшканнем. Такiм чынам, нежанаты сын у вызначаным парадку можа быць прыняты на ўлiк асобаў, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, калi, у прыватнасцi, забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання (дзе ён пражывае разам з мацi) складае менш за 15 кв. метраў на аднаго чалавека.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з дарослым i пакуль не жанатым сынам займаем двухпакаёўку, якая належыць яго бацьку (той i жыве, i прапiсаны ў iншым месцы). Цi можа на iншае жыллё разлiчваць i сын, г. зн. цi мае ён права стаць на кватэрны ўлiк?
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика