Хадзiў Барсiк у разведку.... 21.by

Хадзiў Барсiк у разведку...

24.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

е памятаю такога, каб сусед па лецiшчы прыходзiў да мяне з крыўдай. А тут — зайшоў, кашлянуў гэтак шматзначна i паведамiў: "Барсiк твой зноў у "разведку" на мае грады прыйшоў..."

Праз хвiлiнку мы з суседам ужо стаялi каля градкi i цешылiся забаўляльнай сцэнай. Мой гарадскi кот Барсiк падпiльноўваў блiжэйшага стракатага матыля i скакаў за iм у гарох. Альбо цiкаваў за кiмсьцi толькi яму заўважным i зноў-такi на злом галавы ляцеў праз моркву, цыбулю, кроп...

Свавольнiка мы ўтаймавалi, а самi з цiкавасцю сталi прыглядацца — хто ж гэта там у зялёных "мiкраджунглях" яшчэ хаваецца?

Усё скончылася тым, што вусатаму "разведчыку" была адведзена тэрыторыя на палянцы, а сам я, узяўшы маленькую лiчбавую "мыльнiцу", пусцiўся ў паляванне на насельнiкаў хатнiх градак. Хачу параiць усiм, хто мае такi ж просценькi аматарскi фотаапарат: зазiрнiце i вы ў найцiкавейшы мiкрасвет прыроды. Зрабiць гэта вельмi проста — кожны апарат мае у сваiм электронным меню каманду "МАКРА" (прасцей кажучы, здымаць з вялiкiм павелiчэннем з малой адлегласцi). Уключайце гэтую каманду, трымайце фотаапарат цвёрда, наблiжайце аб'ектыў да травiнкi i... Толькi не палохайцеся! На вас з экранчыка "мыльнiцы" будзе пазiраць i тыркаць вусамi фантастычная iстота (звычайная, але моцна павялiчаная кузурка).

 
Здымайце пры добрым асвятленнi. Беражыце лiнзачку аб'ектыва ад кропель-расiнак. Прыглядайцеся да адтулiнак у зямлi i каля каменьчыкаў, сухой лiстоты, кары старых дрэў — гэта там найчасцей жывуць незнаёмыя нам iстоты. І, галоўнае, набярыцеся цярплiвасцi, бо гэта ўжо ФОТАПАЛЯВАННЕ.

Нездарма ж я свайго Барсiка ў разведку пасылаю!

Паглядзiце на гэтых фотаздымках, як высочвае мой кот-памочнiк. Пазнаёмцеся са смаўжом, якi заняты снеданнем, i асою, што заляцела пад пялёсткi кветкi. Адгадайце, што за дзiўныя лiхтарыкi зiхацяць на кончыках вусоў гароху? Гэта ж кропелькi расы!

Яўген Пясецкi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
е памятаю такога, каб сусед па лецiшчы прыходзiў да мяне з крыўдай. А тут — зайшоў, кашлянуў гэтак шматзначна i паведамiў: "Барсiк твой зноў у "разведку" на мае грады прыйшоў..." Праз хвiлiнку мы з суседам ужо стаялi каля градкi i цешылiся забаўляльнай сцэнай. Мой гарадскi кот Барсiк падпiльноўваў блiжэйшага стракатага матыля i скакаў за iм у гарох. Альбо цiкаваў за кiмсьцi толькi яму заўважным i зноў-такi на злом галавы ляцеў праз моркву, цыбулю, кроп...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика