Падрыхтоўка да вучэння Захад-2009 выйшла на фiнiшную прамую. 21.by

Падрыхтоўка да вучэння Захад-2009 выйшла на фiнiшную прамую

25.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамiў журналiстам дзяржаўны сакратар Савета Бяспекi Беларусi Юрый Жадобiн.

Чуткi, якiя распаўсюджваюць некаторыя СМІ, што вучэнне "Захад-2009" можа не адбыцца, з'яўляюцца толькi чуткамi. "Падрыхтоўка да такiх вучэнняў патрабуе вялiкiх часавых i матэрыяльных затрат. У некаторых пытаннях можна сказаць, што вучэннi пачалiся ўжо i падрыхтоўка выйшла на фiнiшную прамую", — сказаў ён. Юрый Жадобiн таксама нагадаў, што ў рамках вучэнняў беларускiя разлiкi ППА правядуць стрэльбы на расiйскiм палiгоне "Ашулук" (Астраханская вобласць).

"У найблiжэйшы час вучэнне пачнецца ў практычнай плоскасцi", — дадаў дзяржсакратар Савета Бяспекi.

Як паведамлялася, у вучэннi прымуць удзел каля 12,5 тыс. чалавек, у тым лiку крыху больш як 1,8 тыс. чалавек прызавуць праз ваенныя камiсарыяты. Плануецца задзейнiчаць больш як 220 баявых танкаў, каля 470 баявых бранiраваных машын, 230 самаходных i буксiруемых артылерыйскiх гармат, мiнамётаў i рэактыўных сiстэм залпавага агню, а таксама 60 самалётаў i 40 верталётаў. Вучэнне пройдзе ў два этапы, падчас якiх будуць адпрацаваны падрыхтоўка i прымяненне рэгiянальнай групоўкi войскаў Беларусi i Расii.

Белта.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў журналiстам дзяржаўны сакратар Савета Бяспекi Беларусi Юрый Жадобiн. Чуткi, якiя распаўсюджваюць некаторыя СМІ, што вучэнне "Захад-2009" можа не адбыцца, з'яўляюцца толькi чуткамi. "Падрыхтоўка да такiх вучэнняў патрабуе вялiкiх часавых i матэрыяльных затрат. У некаторых пытаннях можна сказаць, што вучэннi пачалiся ўжо i падрыхтоўка выйшла на фiнiшную прамую", — сказаў ён. Юрый Жадобiн таксама нагадаў, што ў рамках вучэнняў беларускiя разлiкi ППА правядуць стрэльбы на расiйскiм палiгоне "Ашулук" (Астраханская вобласць).
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика