...
25.08.2009
—
Новости Общества
|
У Маладзечанскiм раёне МАЗ пераехаў памочнiка камбайнера, што спаў на саломе. НЗ адбылося апоўднi на полi паблiзу вёскi Вязынка. 35-гадовы вадзiцель СВК iмя Я. Купалы, жыхар гарадскога пасёлка Радашковiчы, наехаў на 19-гадовага памочнiка камбайнера, якi спаў у валку саломы. Хлопец з пераломамi абедзвюх ног быў дастаўлены ў бальнiцу. Буйную партыю малдаўскага вiна затрымала мiлiцыя ў Мiнскiм раёне. Беларускай фiрмай была закупленая партыя знакамiтага вiна "Букет Малдавii" ў колькасцi 16 тыс. 200 бутэлек. Аўтамашына на законных падставах давезла прадукцыю з Малдовы да беларускай мяжы. Заставалася толькi перагрузiць тавар у iншую фуру, перааформiць транспартныя накладныя i завезцi на адзiн з мiнскiх складаў. Аднак беларускiя камерсанты вырашылi зэканомiць на арэндзе транспарту. У вынiку машына была затрыманая, вiно агульным коштам амаль Br67 млн. канфiскаванае i рашэннем суда будзе перададзенае ў даход дзяржавы. Нелегальнага мiгранта, грамадзянiна Узбекiстана, затрымалi беларускiя памежнiкi ў Белавежскай пушчы. 38-гадовы чалавек патлумачыў свой нелегальны пераход мяжы з Польшчы ў Беларусь тым, што страцiў у Польшчы працу, згубiў дакументы i меў намер атрымаць у Беларусi статус бежанца. Парушальнiк затрыманы для наступнага разбору сiтуацыi. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Месца ў склепе побач з Мерылiн Манро на могiлках Westwood Village Memorial Park у Лос-Анжэлесе прададзена на iтнэрнэт-аўкцыёне за $4,6 млн. Імя пераможцы пакуль не называецца. Суседняе месца ў склепе зарэзерваваў для сябе заснавальнiк Playboy Х'ю Хефнер Прэм'ер-мiнiстр Японii Тара Аса параiў маламаёмным грамадзянам пазбягаць уступлення ў шлюб, чым выклiкаў буру незадавальнення ў грамадстве. "Калi ў вас няма грошай, вам лепш не жанiцца, — сказаў ён сучаснай моладзi. — Мне бачыцца вельмi сумнеўным, каб нехта, не маючы нi капейкi, змог выклiкаць павагу, асаблiва свайго партнёра". Выказванне было моцна раскрытыкаванае. Сямейная пара, што адпачывала ў канадскiм нацыянальным парку Банф, вырашыла сфатаграфавацца на фоне маляўнiчага пейзажу. Для гэтага яны наладзiлi фотакамеру i выставiлi таймер, пасля чаго прыселi на камянях. Раптам нечакана, проста перад аб'ектывам, зацiкавiўшыся гукам таймера, выскачыла вавёрка i трапiла ў самы цэнтр кадра. Такi забаўны кадр застанецца на памяць адпачывальнiкам на ўсё жыццё. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў. |