Леанiд Барткевiч успомнiць маладосць. 21.by

Леанiд Барткевiч успомнiць маладосць

25.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлесеткi

28 жнiўня на тэлеканале "ЛАД" адбудзецца прэм'ера дакументальнага фiльма "Маладосць мая" — пра колiшняга ўдзельнiка ансамбля "Песняры" Леанiда Барткевiча. Зрэшты, аўтары сцвярджаюць, што фiльм з'яўляецца не традыцыйным партрэтам адной творчай асобы, але партрэтам цэлага пакалення, эпохi.

Але найперш усё ж "Маладосць мая" — кiнагiсторыя пра чалавека, якi, нягледзячы на цяжкасцi i няўдачы, можа заявiць, што не разумее значэння слова "дэпрэсiя", якi здольны прызнаць усе былыя памылкi i пачаць з чыстага аркуша.

Мала хто памятае аб тым, што заслужаны артыст Беларусi Леанiд Барткевiч — яшчэ i архiтэктар, чые работы — кiнатэатр "Кастрычнiк" i Палац спорту — добра вядомыя не толькi мiнчанам. Але праславiўся Барткевiч усё ж удзелам у "Песнярах", куды Уладзiмiр Мулявiн запрасiў салiста з ансамбля "Залатыя яблыкi" . Але потым мёд закончыўся, пачалася чорная паласа дзёгцю: распад ансамбля, эмiграцыя ў ЗША, развод з гiмнасткай Вольгай Корбут i надоўга закiнутая творчасць. Вяртаючыся на радзiму, музыкант доўга перажываў — цi помняць, цi прымуць? Але сёння ён поўны планаў i энергii, захапляецца жывапiсам, выхоўвае з каханай жанчынай сына Крысцiяна, ды i старэйшы сын Рычард таксама пераехаў з Атланты ў Мiнск назаўжды...

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 жнiўня на тэлеканале "ЛАД" адбудзецца прэм'ера дакументальнага фiльма "Маладосць мая" — пра колiшняга ўдзельнiка ансамбля "Песняры" Леанiда Барткевiча. Зрэшты, аўтары сцвярджаюць, што фiльм з'яўляецца не традыцыйным партрэтам адной творчай асобы, але партрэтам цэлага пакалення, эпохi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика