Як хутка i выгадна прадаць машыну ў крызiс?. 21.by

Як хутка i выгадна прадаць машыну ў крызiс?

25.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выпрабавана на сабе

Ва ўчарашнiм нумары мы спрабавалi параiць, яе не падмануцца, купляючы б/у аўто, а сёння паспрабуем Яго прадоўжыць

Вам тэрмiнова спатрэбiлiся грошы, i выйсце адно — хутка прадаць сваю машыну. Але нiчога не атрымоўваецца. Рынак ужываных аўтамабiляў перанасычаны настолькi, што горкiмi слёзамi аблiваюцца нават прафесiйныя перагоншчыкi. Карэспандэнт "Звязды" высвятляў, як выгадна i хутка прадаць аўтамабiль.

Сваё моладзевае "Рэно Клiа" 2000 года выпуску я набыў акурат год таму. Памяняў задняе шкло з танаванага на звычайнае, адрамантаваў падвеску, уклаў грошы у капрызны бензiнавы рухавiк аб'ёмам 1200 см3. У вынiку машына мне абышлася ў 5200 долараў ЗША. Прыкладна столькi ж маё аўто каштавала на рынку.

 
Што казаць, "Рэно Клiа" маё сёння ў iдэальным стане. Вось толькi кошт ужо ў першыя месяцы фiнансавага крызiсу знiзiўся на 35 %. І сёння, згодна з рэкламнымi абвесткамi, машына каштуе ад 3600 да 4000 долараў ЗША. Як высветлiлася, нават за такiя грошы прадаць яе — вялiкае шчасце. Але я, атрымаўшы рэдакцыйнае заданне, паспрабаваў зрабiць гэта самымi надзейнымi спосабамi.

Праз аўтарынак

Яшчэ год таму аўтамабiлi з двух галоўных аўтарынкаў краiны — сталiчных "Ждановiчаў" i "Малiнаўкi" — набывалiся гужамi. Сёння i кошты, i попыт на машыны фантастычна скарацiлiся.

На рынак сваю машыну нават не заганяй, — сустрэўся я на "Ждановiчах" са знаёмым перакупшчыкам-азербайджанцам Агiсметам. — У суботу за заезд сюды аддасi 80 тысяч рублёў, у нядзелю — 40 тысяч. А шанц прадаць машыну — адзiн з пятнаццацi. Многiя перагоны згалелi, сышлi з рынку. Нават каўказцы, якiя жылi гэтым доўгiя гады, сыходзяць. Я таксама шукаю сабе новую працу — напэўна, буду ахоўнiкам на дыскатэцы.

Праз iнтэрнэт

Гэта самы мабiльны i зручны спосаб прадаць машыну. А галоўнае — бясплатны.

Я падаў абвесткi на два самыя папулярныя парталы ў краiне па продажы аўто — "Аўтамалiнаўка" (www.аv.bу) i "Аўтабiзнэс" (www.аbw.bу). Распiсаў, што машына мая ў iдэальным стане, нiбыта толькi з канвеера, не патрабуе фiнансавых укладанняў. Хоць насамрэч праз паўгода трэба будзе памяняць счапленне (не менш за 150 долараў). Кошт выставiў у 4100 долараў ЗША.

Правiльна-правiльна, наконт iдэальнага стану я згодны, шукай лаха, — раiў мой знаёмы 27-гадовы аўтагандляр Сярожа з рынку "Малiнаўка". — А вось з коштам — не смяшы маю сiвую галаву. Хочаш хутка прадаць машыну? Выстаўляй вельмi, вельмi прывабны кошт. I бажыся, што машына звышэканамiчная — ездзiць амаль што на паветры.

Было два тэлефанаваннi. Першай дзяўчыне была не даспадобы механiчная каробка перадач.

— Хачу аўтамат, каб не стамляцца ў заторах, — патлумачыла першая клiентка.

Блiжэй да выхадных глядзець на мой тавар прыехала маладая пара.

— Фi, — скрывiлася жонка, убачыўшы драпiну на левым крыле. — Хачу, каб усё было iдэальна...

Я паабяцаў скiнуць 150 долараў ЗША. Пасля гэтага маё "Клiа" загналi на СТА. Добры тэхнiчны стан аўтамабiля пацвердзiлi, падказаўшы пакупнiкам нязначныя касметычныя хiбы ў рухавiку.

— Даю 3300 i нi долара больш, — заявiў муж капрызлiвай жонкi.

Я ж падумаў, што машына для такога кошту занадта добрая i я сам на ёй, калi не прапануюць хоць бы 3500 долараў ЗША, годзiк яшчэ паезджу.

А калi тэрмiнова спатрэбяцца грошы, падамся ў аўталамбард.

Праз аўталамбард

Вось яшчэ адзiн актуальны спосаб. Аўталамбарды ў народзе называюць яшчэ i "камiсiёнкамi". Паслуга працуе на абодвух сталiчных аўтарынках. Абяцаюць сходу аддаць вам грошы за машыну i за дзесяць хвiлiн аформiць усе дакументы. Але будзьце пiльныя! Як высветлiлася, аўталамбарды — яшчэ тая пастка.

 
— Такую ж машыну, як ваша, толькi ў iдэальным стане, 2004 года выпуску прадалi некалькi дзён таму за 3400 долараў, — пачалi абуваць мяне ў лапцi ў адным з аўталамбардаў. — I мы былi вельмi задаволеныя. А што, кошты цяпер такiя. За вашу можам прапанаваць, ну максiмум 2000 долараў. Такiя кошты, затое вельмi хутка ўсё аформiм.

Гаварыў гандляр з аўталамбарда голасам экстрасэнса Кашпiроўскага. "Кошты такiя, кошты такiя", — яшчэ гадзiну аддавалася ў маёй галаве. Злавiў сябе на думцы, што калi б былi патрэбны грошы, мог бы i клюнуць на гэты лахатрон.

— За ваша аўто гатовыя аддаць каля 3000 долараў ЗША, — прапанавалi мне ў "камiсiёнцы" на iншым аўтарынку. I раптам пачалi чапляцца да кожнай нязначнай драпiнкi на кузаве маёй гладзенькай "Рэно Клiа" — Але тут трэба падфарбаваць, тут падраўняць. Гэта яшчэ мiнус трыста долараў.

У iншым аўталамбардзе мне прапанавалi 2700 долараў ЗША.

Такiм чынам, iсцi ў аўталамбард мэтазгодна, толькi калi вас па-сапраўднаму "прыцiсне". Напрыклад, калi спатрэбяцца грошы на тэрмiновую аперацыю цi раптам трэба надоўга з'ехаць за мяжу.

Яўген Валошын, фота аўтара.

ВАЖНА ВЕДАЦЬ

Галоўнае правiла падчас продажу цi набыцця аўтамабiля — трымай галаву халоднай.

Прафесiйныя гандляры аўтамабiлямi i прафесараў розных па псiхалогii дурылi, — запэўнiвае мой знаёмы перагоншчык i сусед па гаражы дзядзька Мiша. — Такiя "карыты" iм уцюхвалi, што потым тыя прафесары з-за праблем i пра псiхалогiю сваю забывалiся.

Не ведаю, цi праўду кажа дзядзька Мiша, цi байкi балаболiць, але задурыць мазгi гандляры могуць слаўна. Сам у гэтым упэўнiўся.

Яшчэ адно важнае правiла — пiльна сачы за сiтуацыяй на рынку. Мая матуля ў гэтых справах — чалавек прагматычны. Чытае эканамiчныя артыкулы ў "Звяздзе", праглядае навiны ў iнтэрнэце, слухае, што кажуць людзi. Як толькi кошты на аўтамабiлi пачалi знiжацца, яна хуценька прадала свой "Сiтраен Ксантыю" 1999 года выпуску. Праз тры месяцы знайсцi такую машыну можна было на паўтары тысячы долараў танней. Як толькi пачалiся размовы пра тое, што, магчыма, увядуць адзiную мытную прастору з Расiяй i аўтамабiлi iстотна падаражэюць, матуля паехала на аўтарынак, дадала тысячу долараў да выручкi ад старой машыны i набыла эканамiчны турбадызельны "Нiсан Альмера", на шэсць гадоў маладзейшы за былы "Сiтраен". Вось гэта сапраўды прагматычны разлiк!

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўчарашнiм нумары мы спрабавалi параiць, яе не падмануцца, купляючы б/у аўто, а сёння паспрабуем Яго прадоўжыць Вам тэрмiнова спатрэбiлiся грошы, i выйсце адно — хутка прадаць сваю машыну. Але нiчога не атрымоўваецца. Рынак ужываных аўтамабiляў перанасычаны настолькi, што горкiмi слёзамi аблiваюцца нават прафесiйныя перагоншчыкi. Карэспандэнт "Звязды" высвятляў, як выгадна i хутка прадаць аўтамабiль.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика