Не пакiдайце мовы беларускай..!. 21.by

Не пакiдайце мовы беларускай..!

28.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 па 8 верасня ў Оршы пройдзе акцыя, прымеркаваная да Дня беларускага пiсьменства, назву якой далi знакамiтыя словы Францiшка Багушэвiча "Не пакiдайце мовы беларускай, каб не ўмёрлi!". Яе арганiзатарамi сталi аддзел культуры Аршанскага гарвыканкама, Музейны комплекс гiсторыi i культуры Аршаншчыны. Інiцыятыву падтрымаў гарадскi аддзел адукацыi.

— Iдэя правядзення акцыi ўзнiкла ў нас з нагоды заклапочанасцi тым, што на пачатку гэтага года беларуская мова трапiла ў атлас ЮНЕСКА "Мовы свету ў небяспецы", — расказала "Звяздзе" начальнiк аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама Iрына Мiгаль. — Рыхтуючыся да Дня пiсьменства, вырашылi не абыходзiцца традыцыйнымi ў такiм выпадку выставамi кнiг цi проста сустрэчамi, а зрабiць жывыя, запамiнальныя святы, а галоўнае — даць штуршок да вывучэння мовы, да карыстання ёй. Таму ўсе нашы мерапрыемствы маюць найбольшую скiраванасць на моладзь, на школьнiкаў. А ўвогуле хочам прыцягнуць увагу шырокай грамадскасцi да стану беларускай мовы.

Будуць лiтаратурныя гасцёўнi, сустрэчы з пiсьменнiкамi, мясцовымi i сталiчнымi, музейныя святы i тэматычныя экскурсii, прыедуць спецыялiсты ў галiне мовазнаўства. Кульмiнацыяй тыдня стане 4 верасня, калi пройдуць лiтаратурныя чытаннi ля помнiка Уладзiмiру Караткевiчу i свята беларускай песнi ў амфiтэатры ў Дзiцячым парку. Дзень завершыцца пастаноўкай Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Якуба Коласа "Пазычанае шчасце" па п'есе Фёдара Палачанiна ў Гарадскiм цэнтры культуры.

— Мы запрашаем да ўдзелу ў нашай акцыi ўсiх, каму неабыякавыя родная мова i родная культура, — кажа Iрына Мiгаль. — На працягу акцыi будзем асаблiва вiтаць усiх, хто размаўляе па-беларуску. У Оршы прайшло адно з першых святаў пiсьменства, спадзяёмся, што яно вернецца да нас.

Ул. iнф.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 па 8 верасня ў Оршы пройдзе акцыя, прымеркаваная да Дня беларускага пiсьменства, назву якой далi знакамiтыя словы Францiшка Багушэвiча "Не пакiдайце мовы беларускай, каб не ўмёрлi!". Яе арганiзатарамi сталi аддзел культуры Аршанскага гарвыканкама, Музейны комплекс гiсторыi i культуры Аршаншчыны. Інiцыятыву падтрымаў гарадскi аддзел адукацыi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика