Жанчыны з дынямi рэдка любяць сэкс
28.08.2009
—
Новости Общества
|
Дэсерт для дарослых Тэмперамент жанчыны можна вызначыць па форме яе грудзей. Ва ўсялякiм выпадку так сцвярджае iтальянскi сэксолаг П'ера Ларэнцонi. У iнтэрв'ю, змешчаным у нямецкай газеце "Bild", Ларэнцонi заявiў, што жаночы бюст вызначае характар прадстаўнiц слабага полу ў значна большай ступенi, чым знак задыяка, пад якiм нарадзiлася тая цi iншая жанчына. Класiфiкацыя iтальянца грунтуецца на падабенстве гэтай выдатнай часткi жаночага цела да розных фруктаў. Пачынаецца "фруктовая карта" з дынi. Як сцвярджае сам аўтар, раней жанчын з вялiкiмi акруглымi грудзямi, якiя па форме нагадвалi дынi, было прынята лiчыць схiльнымi да мацярынства. Але гэта далёка не так, перакананы сэксолаг: "Насамрэч такiя дамы любяць паесцi, хочуць, каб iх песцiлi, iм падабаецца, калi iмi захапляюцца, аднак пры гэтым яны рэдка любяць сэкс". Мужчынам, якiм даспадобы больш актыўныя ("жывыя") партнёршы, iтальянскi сэксолаг прапануе звярнуць увагу на прыгажунь, чыя форма грудзей нагадвае лiмон. Гэта, як правiла, дзёрзкiя, яркiя жанчыны. "Такiя жанчыны напоўнены жыццём i могуць пасмяяцца над сабой. Яны аддаюць перавагу збалансаванаму жыццю, якое не прадугледжвае нiякiх сюрпрызаў". Шыкоўныя грудзi авальнай формы, пазначаныя ў фруктовай класiфiкацыi як ананасы, "раскажуць" дасведчанаму, што iх гаспадыня — разумная, часта кар'ерыстка, але ў душы застаецца рамантычнай натурай. "Такiя дамы, як правiла, i самыя верныя, — дзелiцца назiраннямi iтальянскi спецыялiст, — але заваяваць сэрца жанчыны-ананаса не проста". Грудзi тыпу вiнаградзiн (цвёрдыя i выдаюцца ўперад) Ларэнцонi лiчыць не вельмi добрай прыкметай для якаснага сэксу. "Такiя жанчыны могуць выглядаць эратычна, але насамрэч яны сарамлiвыя i цнатлiвыя асобы, дамаседкi. Яны могуць iсцi насустрач пажаданням i фантазiям партнёра, але аддаюць перавагу не сэксу, а пяшчоце". Грудзi ў форме грэйпфрутаў сведчаць, што жанчына даволi сарамлiвая, пяшчотная i ў ложку асаблiвага моцнага пачуцця не праявiць. Гэта "хатняя" жанчына, хоць яна можа быць надзелена i пэўнай сэксуальнасцю. Дамы з грудзямi-апельсiнамi (цiкава, хто акрамя самога Ларэнцонi ў стане адрознiць iх ад грэйпфрутаў?) — таксама не самыя iдэальныя партнёршы для феерычнага сэксу. "Паколькi яны вельмi ўпэўненыя ў сабе i дакладна ведаюць, чаго хочуць, сэкс цiкавiць iх менш за ўсё. Iм больш даспадобы размовы i партнёрскiя стасункi", — лiчыць iтальянскi спецыялiст. Жанчыны з невялiкiмi грудзямi, якiя формай нагадваюць вiшнi, — забаўныя i даволi лёгка ўзбуджальныя. У ложку яны праяўляюць вынаходлiвасць i розум. "Яны — выдатныя партнёры для жыцця, але сэкс цiкавiць iх не вельмi". Затое жанчыны, якiх прырода адарыла грудзямi ў форме груш, любяць каханне ва ўсiх яго праявах. "Такая жанчына можа быць даволi рэлiгiёзнай, але пры гэтым яна добра ведае, як трэба займацца сэксам", — падсумаваў Ларэнцонi. Цiкавасць да такой прыгожай часткi жаночага цела зразумелая. Грудзi жанчыны — яе краса i гонар. Першыя спробы прадказаць лёс прадстаўнiц слабага полу па форме грудзей былi зроблены ў Iталii яшчэ ў ХVIII стагоддзi. Гэта цiкавая навука нават атрымала сваю назву — сцернамантыя. За шматвяковую гiсторыю яе адэпты зрабiлi шмат розных тэматычных назiранняў, якiя дапоўняць "фруктовую карту" iтальянскага сэксолага. Напрыклад, грудзi, выгнутыя трамплiнам, называюць "лiсiны носiк". Iх гаспадыня — жанчына з нардычным характарам i вострым лагiчным розумам. Дамы з "лiсiным носiкам" вылучаюцца стараннасцю, яны часта становяцца менеджарамi сярэдняга звяна, але вялiкiх вышынь у бiзнэсе дасягаюць рэдка. Яны лянуюцца праяўляць залiшнюю iнiцыятыву. Затое ўмеюць прыстасавацца пад любога мужчыну, таму шлюб з "лiсiчкай", як правiла, удалы. Спецыялiсты сцвярджаюць, што ў ложку такiя жанчыны вынаходлiвыя, раскаваныя, i — верныя. Сярод жанчын з роўнымi акруглымi грудзямi ў форме яблыка самы вялiкi працэнт фрыгiднасцi. Давесцi такую жанчыну да кульмiнацыi — справа працаёмкая i не ўсiм па сiлах, хоць сама фройляйн-яблык гатовая на ўсё, каб парадаваць каханага. "Яблыкi" вельмi не любяць мяняць сваiх палавых партнёраў, з-за чаго часта бяруцца шлюбам яшчэ ў ранняй маладосцi. У сямейным жыццi iх можна ахарактарызаваць як памяркоўных i старанных хатнiх гаспадынь. Цiкава, што згаданых у класiфiкацыi Ларэнцонi жанчын-груш многiя спецыялiсты лiчаць асобамi невялiкiх разумовых здольнасцяў. Хоць недахоп iнтэлекту зусiм не перашкаджае "грушам" вадзiць мужчын за нос. У шлюбе з "грушай" вам гарантаваны дзве рэчы: феерычны сэкс i скандалы ў быце. "Козачкi" — дамы з трохвугольнымi грудзямi здаўна лiчылiся самымi тэмпераментнымi i разняволенымi ў сэксе. Для iх не iснуе забароненых тэмаў i яны могуць часта мяняць партнёраў. З падобных жанчын атрымлiваюцца вялiкiя тэатральныя актрысы i "зоркi" порна-iндустрыi. — дамы з трохвугольнымi грудзямi здаўна лiчылiся самымi тэмпераментнымi i разняволенымi ў сэксе. Для iх не iснуе забароненых тэмаў i яны могуць часта мяняць партнёраў. З падобных жанчын атрымлiваюцца вялiкiя тэатральныя актрысы i "зоркi" порна-iндустрыi.Жанчыны-"баклажаны" — прыемныя ва ўсiх адносiнах. Яны жыццелюбiвыя i апантаныя сэксам. Праўда, побач з iмi ёсць рызыка стаць "падабцаснiкам". Асобнай увагi заслугоўваюць сiлiконавыя "фрукты". Дзяўчат з сiлiконам знаўцы рэкамендуюць браць з сабой на адпачынак, але нi ў якiм разе не раяць на iх жанiцца. У большасцi сiлiконавых прыгажунь ёсць сур'ёзныя псiхалагiчныя праблемы (няўпэўненасць у сабе, страх канкурэнцыi, нарцысiзм). Сэкс з такiмi "штучкамi" носiць, хутчэй, фармальны, а не эмацыянальны характар. Дасцiпныя мужчыны не абмiнулi сваёй увагай такую неад'емную частку жаночых грудзей, як сасок. Натуральны, высокi, ярка выражаны сасок, на iх думку, належыць шчодрым натурам, якiя прагнуць улады. Злёгку ўцягнуты i маленькi выдае скрытную, сцiплую натуру. Жанчыны з такiмi саскамi не бачаць у сэксе нiчога асаблiвага, але, каб парадаваць партнёра, выканаюць большасць яго фантазiй. Ружовыя кругi вакол саскоў з'яўляюцца прыкметай мяккасцi, душэўнасцi i дабрынi. Цёмныя — палкасцi i авантурызму. Тэарэтычна кожны дарослы мужчына можа скласцi сваю асабiстую класiфiкацыю жаночых прывабнасцяў, абапiраючыся на ўласны вопыт, але ўсё ж надта захапляцца такiмi даследаваннямi не раю. Iнакш жанчыны адпомсцяць i складуць сваю класiфiкацыю (мужчын), напрыклад, плодаагароднiнную. Памятайце, што мы — гэта не проста сукупнасць пэўных частак цела, i што кожная жанчына, чыiм бюстам вы захапляецеся, свята верыць, што вам падабаецца яе душа, сэрца, розум, а не толькi "дынькi" цi "вiшанькi". Падрыхтавала Iна АРЭХАВА. |