Бярвенскага рэабітавалі. 21.by

Бярвенскага рэабітавалі

02.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

03.09.2009

Арбітру, які судзіў у нецвярозым стане, дазволена працаваць на матчах экстралігі

Сёння пачынаецца адкрыты чэмпіянат нашай краіны па хакеі. Удзел у ім возьмуць адзінаццаць беларускіх, дзве латышскія і адна ўкраінская каманды. Гэты чэмпіянат мае шэраг асаблівасцей. Ён не будзе браць паўзу на час зімовай Алімпіяды. Старшыня федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў растлумачыў гэта так: — Украіна ў Алімпіядзе не ўдзельнічае, а базавыя клубы зборнай Беларусі і Латвіі выступаюць зусім у іншых турнірах, таму і няма рацыі спыняць экстралігу. Новаўвядзеннем гэтага сезона стане пакаранне клуба, які не адпусціць сваіх хакеістаў у зборную: у такім выпадку ігракоў дыскваліфікуюць на тры матчы. З новага года матчы экстралігі ўпершыню будуць абслугоўваць ажно два галоўныя арбітры. У адрозненне ад мінулага сезона замежныя каманды будуць змагацца ў плей-оф разам з гаспадарамі. — Дзякуючы гэтаму ў нас з’явіцца дадатковая інтрыга, — зазначыў Уладзімір Навумаў. Цікава, што федэрацыя рэабілітавала беларускага рэферы Сяргея Бярвенскага, якога сёлета дыскваліфікавала за судзейства ў нецвярозым стане. Праўда, ён зможа працаваць на матчах толькі па-за варотамі на найменш кваліфікацыйных пасадах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арбітру, які судзіў у нецвярозым стане, дазволена працаваць на матчах экстралігі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика