Уладыка Сафронiй вярнуўся да службы
08.09.2009
—
Новости Общества
|
Епiскап Магiлёўскi i Мсцiслаўскi Сафронiй, на якога 23 жнiўня ў храме напаў мужчына, пайшоў на папраўку. Уладыку выпiсалi з бальнiцы хуткай дапамогi, дзе яму зрабiлi паспяховую аперацыю пасля нажавога ранення. У нядзелю Сафронiй адслужыў у Магiлёўскiм кафедральным саборы Трох Свяцiцеляў падзячны малебен. — Дзякуй Богу! — адказаў уладыка Сафронiй на пытанне карэспандэнта "Звязды" пра здароўе. Цi не ўзмацнiлi ахову магiлёўскага епiскапа пасля нападу? "Мая ахова — Бог", — лiчыць Сафронiй. Магiляўчанiн, якi напаў у храме на ўладыку, арыштаваны i за кратамi чакае суда. Як паведамiў першы намеснiк Ленiнскага РАУС г. Магiлёва Сяргей Каралёў, злачынца выкрыты. У мiлiцыi таксама пацвердзiлi iнфармацыю аб праблемах з псiхiчным здароўем 36-гадовага мужчыны: за некалькi дзён да нападу на епiскапа ён выйшаў з Магiлёўскай псiхiятрычнай бальнiцы. — Я не ведаю ступенi яго раскаяння, — сказаў уладыка Сафронiй аб сваiм стаўленнi да чалавека, якi напаў на яго i паранiў. — Няхай праваахоўныя органы разбiраюцца з iм i вызначаюць ступень яго вiны. Ілона Iванова. |