Дзень Дзевы. 21 верасня праваслаўныя адзначаюць адно з двунадзесятых святаў — Раство Прасвятой Багародзіцы. 21.by

Дзень Дзевы. 21 верасня праваслаўныя адзначаюць адно з двунадзесятых святаў — Раство Прасвятой Багародзіцы

18.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19.09.2009

Як гаворыць біблейскае паданне, у Іакіма і Ганны, жыхароў Назарэта, не было дзяцей. Святар іерусалімскага храма з гэтай прычыны нават не браў у вялікае свята дароў ад Іакіма, бо той быў бяздзетны, а дзеці лічыліся ласкай Божай. Жонка, дачуўшыся пра такую бяду, сышла ў пустыню, села пад лаўровым дрэвам і доўга журылася.

Але праз нейкі час да Ганны з’явіўся анёл, які прамовіў: “Ты зачнеш і народзіш дачку, благаславёную, вышэйшую над усімі. Праз яе атрымаюць благаславенне Божае і ўсе зямныя народы. Праз яе людзям будзе даравана ўратаванне. Яе імя будзе Марыя”.Такі ж знак ад анёла атрымаў Іакім. Муж і жонка сустрэліся ля Залатой брамы Іерусаліма і абмяняліся навіной. Затым памаліліся ў храме. А праз дзевяць месяцаў у Ганны нарадзілася дачка — Марыя. Іакім з нагоды нараджэння дачкі прынёс у храм вялікія дарункі Богу.Пад імем Найсвяцейшай Дзевы дачцэ назарацян наканавана будзе стаць маці Збавіцеля — Ісуса Хрыста.

Царква адзначае Дзень нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі з IV стагоддзя. Гэта першае дву-надзесятае свята ў царкоўным календары, бо даўней год пачынаўся з 1 верасня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як гаворыць біблейскае паданне, у Іакіма і Ганны, жыхароў Назарэта, не было дзяцей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика