Генсак НАТА прапанаваў Расii аб'яднаць сiстэмы ПРА. 21.by

Генсак НАТА прапанаваў Расii аб'яднаць сiстэмы ПРА

19.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявiў, што альянсу, Расii i ЗША варта разгледзець магчымасць аб'яднання сваiх сiстэм супрацьракетнай абароны.

Расмусэн заявiў, што Паўночнаатлантычны альянс гатовы абмеркаваць любую прапанову па глабальнай бяспецы, якую ўнясе прэзiдэнт РФ Дзмiтрый Мядзведзеў. Альянс, у сваю чаргу, накiруе Мядзведзеву свае прапановы адносна стварэння новага дагавора па еўраатлантычнай бяспецы. Генсак НАТА звязаў гэты крок з рашэннем Вашынгтона адмовiцца ад размяшчэння аб'ектаў сваёй сiстэмы ПРА ў Польшчы i Чэхii, аб якiм было абвешчана напярэдаднi. Разам з тым Расмусэн падкрэслiў, што Расiя павiнна паўплываць на Іран, якi падазраюць у распрацоўцы ядзернай зброi i для абароны ад якога, як лiчылася, ЗША планавалi размясцiць ракеты i радар ва Усходняй Еўропе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявiў, што альянсу, Расii i ЗША варта разгледзець магчымасць аб'яднання сваiх сiстэм супрацьракетнай абароны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика