У аддзеле ЗАГС Партызанскага раёна адзначаюць знiжэнне колькасцi рэгiстрацый шлюбу
21.09.2009
—
Новости Общества
|
Колькасць рэгiстрацый шлюбу ў Партызанскiм ЗАГСе ў гэтым годзе знiзiлася на 3 працэнты. Як расказала начальнiк аддзела ЗАГС адмiнiстрацыi Партызанскага раёна Валянцiна Бяляева, у 2008 годзе за восем месяцаў вузамi Гiменея звязалi сябе 717 пар. Сёлета ж за аналагiчны перыяд тут зарэгiстравалi 693 шлюбы. А вось нараджальнасць у раёне павялiчылася. Калi летась са студзеня па жнiвень было зарэгiстравана 888 нованароджаных, то сёлета — 1 025. Сёння самыя папулярныя iмёны, якiя даюць дзяўчынкам, — Дар'я, Палiна, Марыя. Хлопчыкаў усё часцей называюць Мiкiтамi, Iванамi, Максiмамi. Вiкторыя ГУЛЬКО, "Мiнск—Навiны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць рэгiстрацый шлюбу ў Партызанскiм ЗАГСе ў гэтым годзе знiзiлася на 3 працэнты. Як расказала начальнiк аддзела ЗАГС адмiнiстрацыi Партызанскага раёна Валянцiна Бяляева, у 2008 годзе за восем месяцаў вузамi Гiменея звязалi сябе 717 пар. Сёлета ж за аналагiчны перыяд тут зарэгiстравалi 693 шлюбы. А вось нараджальнасць у раёне павялiчылася.
|
|