Пагоня за прыбыткамi падкасiла амерыканца
23.09.2009
—
Новости Общества
|
Грошы Учора ранiцай амерыканскi долар да еўра знiзiўся да мiнiмальнай адзнакi за апошнi год — кошт еўра ўзрос да 1,4812 долара. Зрэшты, паводле iнфармацыi сусветных агенцтваў, курс "амерыканца" падае ў адносiнах да 15 валют з 16, якiя найбольш актыўна таргуюцца ў свеце.
— Гэта значыць, цяперашняя знiжэнне — толькi пачатак? — Я лiчу, што працэс будзе iсцi дастаткова гладка, паступова. Будзе таннець i еўра, паколькi iх таксама надрукавалi больш. А вось энерганосьбiты, сыравiна, матэрыялы пачнуць паступова даражэць у валютах, якiя таннеюць. — Што добра бачна, у прыватнасцi, па цэнах на нафту, якiя на сусветным рынку значна павысiлiся. — Калi долар абясцэньваецца, то энерганосьбiты даражэюць. Гэты працэс заканамерны, цэны растуць не толькi ў нас, але i ва ўсiм свеце. — Разам з тым, мiнiстр фiнансаў Расii Аляксей Кудрын мяркуе, што ў найблiжэйшыя паўгода цэны на нафту знiзяцца, а ў доўгатэрмiновай перспектыве яе цана на можа складаць каля 50 долараў. Магчыма, у яго iншыя прагнозы наконт будучынi таго ж долара? — Паводле майго меркавання, росту курсу валют не будзе. А ўсё, што прагназуюць расiяне... Я думаю, Аляксей Кудрын, якi займаецца бюджэтам, проста пакiдае сабе "падушку бяспекi" пры фармiраваннi бюджэту на наступны год: лепш закласцi ў бюджэт мiнiмальную цану нафты i лiчыць, што даходаў будзе менш, чым закласцi высокую i пасля не ведаць, дзе ўзяць даходы. — Аляксандр Iванавiч, вы згадалi, што i еўра, i долар будуць таннець. Цi ёсць меркаваннi наконт магчымых суадносiнаў гэтых валют? — Кожны прагназуе тое, што можа. Ёсць добрая прымаўка: "Ведаў бы прыкуп — жыў бы ў Сочы". Гэта значыць, усе падобныя прагнозы маюць адносную каштоўнасць. Тым больш, што на валютным рынку адбываюцца магутныя спекуляцыi, i задача спекулянтаў, якiя валодаюць вельмi вялiкiмi рэсурсамi, — увесцi ў зман дробных пакупнiкоў i прадаўцоў валюты, каб на iх зарабiць. — У такiм выпадку, як мяркуеце, цяпер, калi курс "амерыканца" iстотна знiзiўся да iншых валют, ёсць рэзон купляць долары для зберажэння? — На мой погляд, цяпер самы лепшы час купляць долар, паколькi ён танны. Не думаю, што суадносiны еўра i долара, якiя цяпер склалiся, — яны дастаткова рэальныя. Бюракратычны механiзм Еўропы тармозiць адпаведнае абясцэньванне i "еўрыкаў", паколькi iх таксама надрукавалi дастатковую колькасць. Асабiста маё меркаванне — наогул трэба купляць валюту, калi яна падае да самага нiзкага ўзроўню, а не тады, калi яе курс iдзе ўверх. Iгар ШЧУЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ранiцай амерыканскi долар да еўра знiзiўся да мiнiмальнай адзнакi за апошнi год — кошт еўра ўзрос да 1,4812 долара. Зрэшты, паводле iнфармацыi сусветных агенцтваў, курс "амерыканца" падае ў адносiнах да 15 валют з 16, якiя найбольш актыўна таргуюцца ў свеце. |
|