У Брэсце такiх кватэр няма?. 21.by

У Брэсце такiх кватэр няма?

23.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўчарашнiм нумары газеты былi надрукаваны звесткi айчыннага кадастравага агенцтва, узятыя з яго сайта, пра сенсацыйныя плошчы кватэр. Сярод такiх значылася i самая малая ў Беларусі (толькі 2 м 2) кватэра па вулiцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасцi ў доме № 76. Гэты дом знаходзiцца на абслугоўваннi ЖЭС-4. Яго кiраўнiк Уладзiмiр Швед вельмi здзiвiўся такой iнфармацыi. Адразу ўзяў тэхнiчны пашпарт на ўказаны дом, уважлiва прагледзеў яго. З дакумента вынiкала, што 90-кватэрны жылы дом мае шэсць пад'ездаў i з'яўляецца тыповым пяцiпавярховiкам узору 1973 года. Самыя меншыя па плошчы кватэры маюць 16,1, 16,2 метра жылых пакояў пры агульнай плошчы 31 i 34 метры. Уладзiмiр Дзмiтрыевiч выказаў меркаванне наконт таго, што на нейкiм этапе падрыхтоўкi дакументаў названым агенцтвам дапушчана тэхнiчная памылка. У вынiку першая лiчба памеру плошчы згубiлася, ёсць жа, напрыклад, кватэра з агульнай плошчай роўна 42 метры. Таму што кватэру з плошчай у два квадратныя метры нават уявiць цяжка.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўчарашнiм нумары газеты былi надрукаваны звесткi айчыннага кадастравага агенцтва, узятыя з яго сайта, пра сенсацыйныя плошчы кватэр. Сярод такiх значылася i самая малая ў Беларусі (толькі 2 м2) кватэра па вулiцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасцi ў доме № 76. Гэты дом знаходзiцца на абслугоўваннi ЖЭС-4. Яго кiраўнiк Уладзiмiр Швед вельмi здзiвiўся такой iнфармацыi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика