Дыякан Кураеў: праваслаўныя не хочуць маліцца па-беларуску
24.09.2009 19:08
—
Новости Общества
|
![]() "НН": Вы наведалі Мінск напярэдадні прыезду ў Беларусь патрыярха Кірыла. Што чакаць ад яго візіту? Андрэй Кураеў: Патрыярх першы год прысвячае знаёмству з цэрквамі. Ён адклаў нейкія ўнутрыпатрыярхальныя справы, каб спачатку агледзецца на месцы. Паглядзець на людзей, святароў, епіскапаў, каб пасля з новым вопытам спазнання Царквы вырашаць, у які бок і што трэба мяняць, калі патрэбна ўвогуле. "НН": Ці магчыма, на вашую думку, стварэнне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы? АК: Шчыра кажучы, мне нават нецікава абмяркоўваць такія фантастычныя праекты. Бо суб’ектам гісторыі Беларусі з’яўляецца беларускі народ. І пытанне ў тым, ці ёсць у народзе такое жаданне, прага адлучыцца ад маскоўскага патрыярха і радаваць сябе стварэннем сваёй аўтакефальнай царквы. Я пакуль такіх настрояў не бачыў ні сярод беларускага духавенства, ні сярод царкоўнага народу. Таму лічу, што гэтая тэма штучная. "НН": Касцёл, які вы папракаеце ў палітызаванасці і свецкасці, вядзе службу ў нашай краіне па-беларуску. А праваслаўная царква выкарыстоўвае расійскую мову. Такая палітыка Маскоўскага патрыярхату? АК: Справа ў тым, што ў каталікоў паўстае выбар паміж польскай мовай і беларускай. Натуральна, што прыхаджане выбіраюць апошнюю. А ў праваслаўных храмах выбар ідзе паміж беларускай і царкоўнаславянскай. Але сама парафія і духавенства робяць гэты выбар. Беларуская царква не супраць службы на роднай мове. Пытанне ў тым, ці ёсць тут кансалідаванае жаданне прыхаджан у гэтым. Мы падобную сітуацыю назіраем ва Украіне. Там ёсць афіцыйнае рашэнне ўкраінскага Сіноду: кожны прыход сам выбірае мову набажэнства. І мы бачым, што вельмі мала прыходаў служыць па-ўкраінску. *** Дыякан Андрэй Кураеў — прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі, багаслоў і публіцыст. Мае амплуа аднаго з самых прагрэсіўных святароў Расійскай праваслаўнай царквы. У сваёй кнізе "Дыспут з атэістам" ён дыскутуе з былым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі па ідэалогіі Анатолем Рубінавым наконт яго публікацыі ў "Советской Белоруссии". Дыякана Кураева можна ўбачыць у кампаніі маладых людзей на рок-канцэртах, на якія ён заклікае хадзіць замест прагляду серыялаў. У інтэрнэце вядзе блог. Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 верасня ў Мінску з лекцыямі выступіў расійскі багаслоў Андрэй Кураеў
|
|