У сталіцы — татарскі сквер. 21.by

У сталіцы — татарскі сквер

24.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутаты Мiнгарсавета зацвердзiлi прапанаваныя Камiсiяй па найменнi i перайнайменнi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых складнiкаў горада варыянты назваў сквераў, вулiц i могiлак.

Сквер у межах вулiц Чырвонаармейскай — К. Маркса — Энгельса — праспекта Незалежнасцi атрымаў назву Аляксандраўскi. Сквер памiж ЦУМам i бiблiятэкай iмя Пушкiна назвалi Бондараўскiм, а ў межах вулiц Татарскай — Грыбаедава — Ігнаценкi Татарскiм. Зялёная зона, абмежаваная вулiцамi Дзекабрыстаў — Парашутнай — Папанiна будзе з гэтага часу называцца Грушаўскiм скверам, а вулiцамi Харкаўскай — Берута — Верашчагiна — Тучынскiм скверам. Сквер у межах вулiц Кастрычнiцкай — Ульянаўскай — Беларускай i ракi Свiслач атрымаў назву Ляхаўскi.

Новая вулiца ў раёне Адоеўскага — Бельскага — Панамарэнкi будзе насiць iмя беларускага пiсьменнiка, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii БССР, ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны, заслужанага дзеяча культуры БССР Канстанцiна Цiханавiча Кiрыенкi. Акрамя таго, перайменаваныя могiлкi: "Пiянерскiя" — у "Крупцы", а "Дружба" сталi "Брылеўскiмi".

Наталля ЗАЯЦ, "Мiнск—Навiны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Мiнгарсавета зацвердзiлi прапанаваныя Камiсiяй па найменнi i перайнайменнi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых складнiкаў горада варыянты назваў сквераў, вулiц i могiлак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика