Апошняе рытуальнае купанне. 21.by

Апошняе рытуальнае купанне

28.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29.09.2009

Нядаўна мы ўжо расказвалі пра першае рытуальнае купанне немаўляці, пра яго правілы і рэгламентацыі. Было, дый зараз існуе ў народнай традыцыі яшчэ адно рытуальнае купанне, якому надавалі вялікае значэнне, — апошняе. Пра яго сёння і пойдзе размова.

Згодна з нормамі пахавальна-памінальнага абраду нашых продкаў абмывалі нябожчыка не раней чым праз гадзіну пасля наступлення смерці.Мыць памерлага не маюць права самыя блізкія сваякі, першым чынам члены яго сям’і. Выключэнне складаюць толькі тыя выпадкі, калі аб гэтым у сваім апошнім перадсмяротным пажаданні прасіў паміраючы, напрыклад, маці магла прасіць сваю дачку.Неабходна адзначыць, што словы або просьбы маці ці бацькі мелі святы характар, іх стараліся выканаць нават у тым выпадку, калі яны супярэчылі агульнапрынятым правілам этыкету або нормам традыцыйных паводзін. Але часцей за ўсё старыя людзі ведалі, да чаго могуць прывесці парушэнні такіх рэгламентацый, і не прасілі нічога “недазволенага”.Абмывалі памерлага тыя людзі, якія больш не збіраліся нараджаць дзяцей. Звычайна гэтую частку пахавальнага абраду выконвалі пажылыя жанчыны, удовы, старыя. Часам да абмывання нябожчыка прыцягвалі пажылых  мужчын. Пажадана, каб абмыванне праходзіла ў светлы час сутак — ад усходу і да заходу сонца. Калі гэтую ўмову выканаць немагчыма, напрыклад, чалавек памёр позна ўвечар або ўначы, а традыцыя патрабуе памыць нябожчыка праз гадзіну пасля смерці і адразу жа пераапрануць яго, то яго абмывалі праз дзве гадзіны, але ваду вылівалі толькі назаўтра раніцай, паклапаціўшыся аб тым, каб яе ў гэты час ніхто не чапаў.“Мёртвая” вада (вада, у якой мылі нябожчыка), як і любы іншы атрыбут, выкарыстаны ва ўсіх рытуалах, якія суправаджалі смерць і пахаванне чалавека, на працягу 40 дзён працягвае захоўваць энергетыку смерці. Таму абавязкова варта прасачыць, каб “мёртвую” ваду вылілі туды, дзе не будуць хадзіць ні людзі, ні хатнія жывёлы.Мыла і ручнік, якімі карысталіся ў абрадзе абмывання, а таксама пасцельную бялізну, на якой сканаў чалавек, закопвалі або спальвалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна мы ўжо расказвалі пра першае рытуальнае купанне немаўляці, пра яго правілы і рэгламентацыі. Было, дый зараз існуе ў народнай традыцыі яшчэ адно рытуальнае купанне, якому надавалі вялікае значэнне, — апошняе. Пра яго сёння і пойдзе размова.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика