Знакавыя дні нашага жыцця. 21.by

Знакавыя дні нашага жыцця

30.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

01.10.2009

Вясельныя юбілеі.

У карагодзе святкавання дня вяселля кожны новы год быў прамаркіраваны сваім імянным знакам. Аднак асаблівым статусам карысталіся тры вясельныя юбілеі: дваццаціпяцігоддзе — сярэбраны юбілей, пяцідзесяцігоддзе — залатое вяселле і сямідзесяціпяцігоддзе — каронны юбілей. Але ў славянскай і найперш у беларускай народнай культуры самым галоўным лічыўся залаты юбілей у жыцці сямейнай пары. Як правіла, залатыя юбіляры перадавалі свае заручальныя пярсцёнкі якой-небудзь новастворанай пары (сваім унукам або праўнукам) як сімвал даўгавечнасці, згоды, узаемаразумення. У сваю чаргу, маладая павінна была купіць новыя пярсцёнкі і падарыць іх бабулі і дзеду. Звычайна забаранялася ў адной і той жа сям’і спраўляць у адзін год два вяселлі, а вось у выпадку залатога юбілею было вельмі пажаданым прымеркаваць вяселле маладой пары да вяселля “патрыярхаў” свайго роду. Святкавалі залатое вяселле ўсім родам. Сёння да такіх святкаванняў усё часцей далучаюцца мясцовыя органы ўлады — у загсах адбываецца ганаровая рэгістрацыя залатога вяселля.Вясельныя юбілеіДзень шлюбу — Сапраўднае, Зялёнае вяселле.1 год — Паркалёвае (марлевае)2 гады — Папяровае3 гады  — Скураное 5 гадоў — Драўлянае 6 гадоў — Цынкавае 7 гадоў — Меднае 8 гадоў — Бляшанае 10 гадоў — Ружовае 15 гадоў — Шкляное 20 гадоў  — Фарфоравае (Парцэляванае)25 гадоў — Срэбнае30 гадоў — Жамчужнае35 гадоў — Палатнянае (льняное)37 гадоў — Алюмініевае 40 гадоў — Рубінавае (Лалавае) 50 гадоў — Залатое 60 гадоў — Дыяментавае65 гадоў — Жалезнае67 гадоў — Каменнае 70 гадоў — Благадатнае 75 гадоў — Кароннае

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясельныя юбілеі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика