Магчымы мокры снег. 21.by

Магчымы мокры снег

02.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэдняя тэмпература паветра ў вераснi склала плюс 13—15 градусаў, што на 1—3 градусы вышэй за клiматычную норму. Такi цёплы верасень у Беларусi бывае толькi раз у 10 гадоў, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Ападкi ў Беларусi ў вераснi мелi кароткачасовы характар i размяркоўвалiся па тэрыторыi рэспублiкi нераўнамерна. У паўночна-заходняй палове Беларусi колькасць ападкаў адпавядала 1-1,5-месячнай норме. У той жа час у паўднёва-ўсходняй палове рэспублiкi i на захадзе Брэсцкай i Гродзенскай абласцей ападкi не перасягнулi 14—39 мм, што адпавядае 25—75 працэнтам месячнай нормы. Вераснёўскi рэкорд належыць Верхнядзвiнску, дзе за месяц выпала 156 мм.

Кастрычнiк уступiў у свае правы халодным i ветраным надвор'ем, якое захаваецца i ў найблiжэйшыя днi. Першая дэкада будзе характарызавацца няўстойлiвым надвор'ем: пройдуць дажджы, у паўночных раёнах рэспублiкi ў начны i ранiшнi час не выключаны мокры снег. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да плюс 5 градусаў, у многiх раёнах чакаюцца замаразкi да мiнус 1—3 градусаў. Пераважная дзённая тэмпература складзе 5—13 градусаў цяпла. Зрэдку ў асноўным па поўднi рэспублiкi паветра будзе прагравацца да 14—17 градусаў.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя тэмпература паветра ў вераснi склала плюс 13—15 градусаў, што на 1—3 градусы вышэй за клiматычную норму. Такi цёплы верасень у Беларусi бывае толькi раз у 10 гадоў, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика