Дзеўка без касы не мае красы
02.10.2009
—
Новости Общества
|
Такое рытуальнае дзеянне, як распусканне касы перад вяселлем, або "завiванне нявесты", уяўляла сабой пачатковую ступень яе змены: валасы прыбiралi ў новую прычоску, ужо не па-дзявочаму, а па-жаночаму (на галаве рабiлi роўны прабор, каб адну касу падзялiць на дзве). І толькi вянок сiмвалiзаваў яе дзявоцкасць. На вяселлi вянок зменiцца жаночым галаўным уборам. Паглядзець, як "завiвалi нявесту" прыходзiлi ўсе жыхары вёскi, асаблiва жаночая яе палавiна. Усе абрадавыя дзеяннi заканчвалiся апоўначы, нявеста i сяброўкi клалiся спаць у адным пакоi, каб ранiцай, калi ўстане сонейка, працягнуць вясельныя прыгатаваннi. Да тае пары, пакуль нявесту не возьме пад руку жанiх, яе нельга было пакiдаць адну. На Беларусi абрад развiтання з дзявочым жыццём асаблiва яскрава прадстаўлены на поўначы. На Магiлёўшчыне такi абрад практычна адсутнiчаў. На Палессi нявеста развiтвалася з сяброўкамi так: рыхтавала напярэдаднi вяселля рытуальнае частаванне, а ранiцай, перад тым, як ехаць да жанiха, танчыла з кожнай сяброўкай. У некаторых рэгiёнах развiтанне нявесты з дзявочым жыццём адбывалася на самiм вяселлi — перад ад’ездам нявесты з бацькоўскай хаты. Такое развiтанне дасягала сваёй кульмiнацыi ў той момант, калi нявеста з жанiхом ехалi пад вянец. У гэты час спявалi песнi аб развiтаннi з родным домам. Аксана Катовiч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рытуальнае дзеянне, як распусканне касы перад вяселлем, або "завiванне нявесты", уяўляла сабой пачатковую ступень яе змены: валасы прыбiралi ў новую прычоску, ужо не па-дзявочаму, а па-жаночаму (на галаве рабiлi роўны прабор, каб адну касу падзялiць на дзве). І толькi вянок сiмвалiзаваў яе дзявоцкасць. На вяселлi вянок зменiцца жаночым галаўным уборам. Паглядзець, як "завiвалi нявесту" прыходзiлi ўсе жыхары вёскi, асаблiва жаночая яе палавiна.
|
|