Сваякоў фігурантаў «паляўнічай справы» таксама будуць судзіць. 21.by

Сваякоў фігурантаў «паляўнічай справы» таксама будуць судзіць

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік Гомельскага КДБ Іван Корж падаў у суд на сваякоў арыштаваных па «паляўнічай справе» міліцыянтаў. Ён патрабуе абвергнуць звесткі, якія нібыта ганьбяць ягоную годнасць.

7 кастрычніка ў судзе Гомельскага раёна адбылася папярэдняя размова адказчыкаў Галіны Баранавай і Аляксандра Малаева з прадстаўніком суда.

Ні Корж, ні ягоны прадстаўнік у суд не прыйшлі. Нягледзячы на тое што Баранава і Малаеў прасілі прызначыць слуханні па іх справе пазней, каб яны паспелі падрыхтаваць хадайніцтвы, разгляд справы пачнецца ўжо ў гэтую пятніцу. Пакуль сваякі міліцыянтаў не збіраюцца ніяк абвяргаць звесткі, якія яны напісалі ў звароце да міжнародных структур.

«Мы будзем апратэстоўваць гэты пазоў. Я лічу, што гэта чарговы ціск на сваякоў усіх, хто зараз праходзіць па гэтай справе, — кажа маці Дзмітрыя Баранава. — У мяне муж на наступны месяц адразу злёг з абшырным інфарктам і практычна стаў інвалідам. Засталася я адна, якая можа хоць нешта зрабіць, неяк абараніць свайго сына».

Як сцвярджае кіраўнік КДБ у сваім пазове, звесткі, якія ганьбяць ягоную годнасць з’явіліся 13 жніўня на сайце «Хартыя’97» у артыкуле «Сваякі арыштаваных міліцыянтаў скардзяцца на дыктатуру».

Нагадаем, што зварот Людмілы Мінянковай, Аляксандра Малаева і Галіны Малаевай быў апублікаваны ўпершыню ў гэтым матэрыяле. У звароце прагучала і прозвішча Каржа ў сувязі з тым, што арыштаваныя міліцыянты вялі праверку ягонай дзейнасці — з гэтага нібыта і пачалася вайна паміж гомельскімі чэкістамі і міліцыяй.

«Я думаю,што ў Каржа з’явіліся нейкія праблемы ў сувязі з гэтымі публікацыям. І яму трэба да суда вырашыць гэту справу,» — заявіў у інтэрв’ю «НН» бацька Аляксандра Малаева.

Разгляд самой «паляўнічай справы» прызначаны на 12 кастрычніка. Слуханні пройдуць у закрытым рэжыме.

«НН»: Ці ёсць надзеі, што вашых родных апраўдаюць?

Галіна Баранава: Не ведаю. Як мне намякалі практычна ва ўсіх інстанцыях, гэта залежыць толькі ад адной асобы.

«НН»: Ад якой?

ГБ: Самай галоўнай у нашай краіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Гомельскага КДБ Іван Корж падаў у суд на сваякоў арыштаваных па «паляўнічай справе» міліцыянтаў. Ён патрабуе абвергнуць звесткі, якія нібыта ганьбяць ягоную годнасць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика