Кудрын: Лукашэнка не ў курсе, на што патрачаныя 3 млрд даляраў расійскіх крэдытаў. 21.by

Кудрын: Лукашэнка не ў курсе, на што патрачаныя 3 млрд даляраў расійскіх крэдытаў

09.10.2009 22:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка не ў курсе, на што беларускія чыноўнікі зрасходавалі 3 млрд. даляраў, якія выдзеліла Расія за два гады, але разлічвае на новы крэдыт.

Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын, каментуючы журналістам вынікі саміта СНД, які прайшоў 9 кастрычніка ў Кішынёве.

Паводле інфармацыі РІА Новости, Кудрын заявіў, што «быў здзіўлены тым, што беларускі прэзідэнт Лукашэнка не валодае інфармацыяй аб той фінансавай дапамозе ў выглядзе крэдытаў, якую Расія аказвае Беларусі апошнія два гады».

Ён падзяліўся з журналістамі зместам дыялогу, які, паводле яго слоў, вёўся ў прысутнасці іншых кіраўнікоў дэлегацый удзельнікаў Садружнасці. «Высветлілася, прэзідэнт Беларусі не ведае, што за апошнія два гады Расія аказала яму фінансавую дапамогу ў памеры 3 млрд. даляраў ЗША», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле слоў Кудрына, прэзідэнт Беларусі двойчы перапытаў яго, ці сапраўды гэта лічба адпавядае рэчаіснасці, і ўскосна выказаў здзіўленне з нагоды таго, куды ж пайшлі гэтыя грошы.

Як адзначыў кіраўнік расійскага Мінфіна, «эмацыянальная прамова Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнкі], у якой прысутнічалі пышныя эпітэты і рытарычныя пытанні, звялася да просьбы аб выдзяленні Расіяй яшчэ аднаго крэдыту Беларусі».

5 кастрычніка Кудрын заявіў, што Расія не дасць Беларусі апошні транш крэдыту ў памеры 500 млн. даляраў, але будзе прасоўваць інтарэсы краіны па міжнароднай лініі, у тым ліку па атрыманні пазыкаў ад антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Прэс-служба прэзідэнта Беларусі таксама паведамляе некаторыя падрабязнасці прамовы Аляксандра Лукашэнкі ў Кішынёве. Ён задаў пытанне міністру фінансаў РФ: чым канкрэтна Расія з яе велізарнымі рэзервамі, можа дапамагчы краінам СНД?

Лукашэнка сказаў таксама, што Расія, да прыкладу, апелюе да таго, што выступае на баку Беларусі пры выдзяленні крэдытаў МВФ. «Атрымалася так, што МВФ сёння выдае крэдыт з улікам таго, што нам выдзяляе Расія. А цяпер Расія публічна заяўляе, што 500 млн. даляраў не дае. МВФ нас пытае: як жа так, мы разлічвалі, што і Расія дасць. Такая ўмова выдзялення крэдыту МВФ», — адзначыў прэзідэнт.

«Вось такі момант жорсткай размовы. Думаю, я правільна завастрыў гэтае пытанне», — дадаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, для Беларусі не з'яўляецца жыццёва важным тое, ці выдзеліць Расія абяцаны крэдыт. «Калі дасць — добра, калі не — знойдзем іншыя магчымасці. Але гэта пытанне прынцыпу: калі паабяцалі, то трэба даваць», — заявіў кіраўнік дзяржавы журналістам у Кішынёве, падводзячы вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

***

Расія прыняла рашэнне выдаць Беларусі крэдыт у памеры 2 млрд. даляраў ЗША ў канцы 2008 года. З гэтай сумы было пералічана 1,5 млрд. даляраў. Апошні транш у памеры 500 млн. даляраў кіраўніцтва Расіі абяцала выдзеліць неаднаразова, апошні раз гэта было паўгода таму з фармулёўкай «найбліжэйшым часам». Аднак расійскі Мінфін так і не пералічыў гэтыя сродкі, матывуючы неабходнасцю ўважлівай ацэнкі перспектыў вяртання крэдыту.

Усяго за апошнія два гады Расія выдала Беларусі 3 млрд. даляраў крэдытаў: у канцы 2007 года крэдыт у 1,5 млрд. тэрмінам на 15 гадоў з пяцігадовым ільготным перыядам пагашэння па стаўцы ніжэйшай за 5%, яшчэ 1,5 млрд. даляраў паступілі ў Беларусь са снежня 2008 года па сакавік 2009 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў міністр фінансаў Расіі, каментуючы журналістам вынікі саміта СНД, які прайшоў 9 кастрычніка ў Кішынёве.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика