Гэты тыдзень будзе халодным i дажджлiвым. 21.by

Гэты тыдзень будзе халодным i дажджлiвым

13.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.

"У блiжэйшыя суткi мы адчуем першае дыханне зiмы. Магутны цыклон, якi цяпер на поўднi кантынента, будзе змяшчацца на поўнач i ўжо ў аўторак, 13 кастрычнiка, прынясе рэзкае пагаршэнне надвор'я на тэрыторыi Беларусi", — адзначыла Вольга Фядотава.

У аўторак днём дажджы пройдуць амаль па ўсёй тэрыторыi Беларусi. У паўночна-заходнiх раёнах сiноптыкi прагназуюць мокры снег. Ноччу ва ўсходнiх рэгiёнах згусцiцца туман. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 4—9 градусаў цяпла, у паўночна-заходнiх раёнах слупок тэрмометра не перасягне адзнакi 3 градусаў. У Гомельскай i Магiлёўскай абласцях паветра прагрэецца да 10—16 градусаў, месцамi прагрымяць навальнiцы.

Складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца i ў сераду, калi цыклон размесцiцца непасрэдна над тэрыторыяй Беларусi i прынясе моцныя ападкi ў выглядзе мокрага снегу. На ўсходзе краiны пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца вельмi моцныя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу, месцамi галалёд. Днём у паўночна-заходняй частцы краiны ўзмоцнiцца вецер, яго парывы дасягнуць 16—21 метра ў секунду, а ў асобных раёнах — да 24 метраў у секунду. Слупок тэрмометра ў сераду i чацвер будзе паказваць ад 0 да 7 градусаў цяпла, ва ўсходнiх рэгiёнах — ад 8 да 12 градусаў цяпла.

Блiжэй да выхадных пахаладае. Ноччу 15 i 16 кастрычнiка чакаецца ад 0 да 3 градусаў цяпла, днём у чацвер i пятнiцу будзе да 6 градусаў цяпла.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. "У блiжэйшыя суткi мы адчуем першае дыханне зiмы. Магутны цыклон, якi цяпер на поўднi кантынента, будзе змяшчацца на поўнач i ўжо ў аўторак, 13 кастрычнiка, прынясе рэзкае пагаршэнне надвор'я на тэрыторыi Беларусi", — адзначыла Вольга Фядотава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика