Талiбан ударыў у штаб
13.10.2009
—
Новости Общества
|
Арменiя i Турцыя падпiсалi дамову
Арменiя i Турцыя ўвечары у суботу падпiсалi дамову аб нармалiзацыi двухбаковых адносiнаў памiж краiнамi. Подпiсы пад "Пратаколам аб усталяваннi дыпламатычных стасункаў" i "Пратаколам аб развiццi двухбаковых адносiнаў" паставiлi кiраўнiкi МЗС Турцыi i Арменii Ахмет Давутаглу i Эдвард Налбандзян. На цырымонii прысутнiчалi дзяржсакратар ЗША Хiлары Клiнтан, мiнiстры замежных спраў Расii i Францыi Сяргей Лаўроў i Бернар Кушнер, а таксама вярхоўны камiсар ЕС па знешняй палiтыцы i бяспецы Хаўер Салана. Пасля падпiсання дакументы павiнны быць ратыфiкаваныя парламентамi дзвюх краiн. Дыпламатычныя сувязi памiж краiнамi да цяперашняга часу адсутнiчалi, мяжа памiж iмi закрытая з 1993 года. Талiбан ударыў у штаб
Пакiстанскiя талiбы, супраць якiх урадавыя войскi з вясны вядуць масiраваны наступ, акружаючы падкантралольную iм тэрыторыю правiнцыi Вазiрыстан, нанеслi ўдар у адказ у суседняй правiнцыi Пенджаб. У суботу яны здзейснiлi спробу прабiцца да будынка Генеральнага штаба ўзброеных сiл у горадзе Равалпiндзi непадалёк ад сталiцы. Пасля правалу гэтай аперацыi асноўная частка тэрарыстаў захапiла адзiн з пунктаў аховы вайсковага комплексу, дзе ўзяла ў закладнiкi больш за сорак афiцэраў i грамадзянскiх службоўцаў. Аперацыя па вызваленнi заложнiкаў пачалася а 6 ранiцы ў нядзелю. вайскоўцам, узмоцненым падраздзяленнямi спецназа, удалося забiць чацвярых з пяцi тэрарыстаў, вызвалiўшы 30 закладнікаў. "Грынпiсаўцы" начавалi на даху парламентаАктывiсты арганiзацыi "Грынпiс" правялi ноч на даху брытанскага парламента ў Вестмiнтэры ў знак пратэсту супраць змены клiмату. Акцыя пратэсту прымеркаваная да выхаду парламентарыяў на працу пасля летнiх вакацый. Пераначаваць на даху Палаты абшчын атрымалася ў 31 "зялёнага". Удзельнiкi акцыi пратэсту расцягнулi на даху жоўтыя транспаранты з надпiсам "Змянiце палiтыку, выратуйце клiмат!". Больш за 20 удзельнiкаў акцыi былi затрыманыя. 30-кiлаграмовы валёнакскачалі ў казахскiм горадзе Сямей, больш вядомым як Сямiпалацiнск. Вышыня валёнка складае 173 сантыметры, вага — 30 кiлаграмаў. На яго выраб спатрэбiўся тыдзень i каля 50 кiлаграмаў поўсцi. Валёнак быў створаны некалькi гадоў таму ў адказ на выраб абутку гiганцкага памеру ў Расii — у той час як расiяне скачалi абутак 64-га памеру, iх калегi вырабiлi валёнак 106-га памеру. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакiстанскiя талiбы, супраць якiх урадавыя войскi з вясны вядуць масiраваны наступ, акружаючы падкантралольную iм тэрыторыю правiнцыi Вазiрыстан, нанеслi ўдар у адказ у суседняй правiнцыi Пенджаб.
|
|