Памiж сiметрыяй i смерцю — нiякай сувязi?
13.10.2009
—
Новости Общества
|
Паводле слоў загадчыка кафедры паталагiчнай анатомii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, дацэнта, кандыдата медыцынскiх навук Юрыя РОГАВА, такую "тэорыю" можна назваць няпэўнай. Наогул паняцце бiялагiчнай асiметрыi — шматвяковае. Асiметрыю як знешняю, так i ўнутраную можна выявiць пры дэталёвым даследаваннi ў любога чалавека. Як правiла, сiметрыя, якую мы быццам бы назiраем у сябе цi iншых людзях, толькi здаецца такой. Пры больш дэталёвым аналiзе абавязкова высветлiцца, што правы орган, напрыклад, адрознiваецца ад левага. Асiметрыя назiраецца як у маладых, так i ў сталых людзей. На наяўнасць апошняй у канкрэтнага чалавека ўплывае цэлы шэраг фактараў. Пачынаючы ад генетычнай дадзенасцi i да ўплыву фiзiчных нагрузак, захворванняў, спецыфiкi работы паўшар'яў галаўнога мозга i г.д. Асiметрыя пэўных парных органаў можа заставацца ад нараджэння, а можа мяняцца на працягу жыцця. А на сцвярджэнне аб знiкненнi асiметрыi непасрэдна перад смерцю застаецца паглядзець скептычна. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з расiйскiх выданняў з'явiлася iнфармацыя аб адкрыццi "формулы смерцi", згодна з якой чым маладзейшы чалавек, тым мацней у яго выражана асiметрыя твару i цела. Як сцвярджаецца ў публiкацыi, на працягу жыцця гэта акалiчнасць знiкае. У рэшце рэшт момант наступлення абсалютнай сiметрычнасцi твару сведчыць... аб надыходзе смерцi. Словам, як толькi чалавек стаў сiметрычным — прыйшоў яго час пакiнуць грэшную зямлю.
|
|