Змянілася кіраўніцтва Беларуськалія, БМЗ, Брэсцкай і Гомельскай міліцыі
13.10.2009 16:32
—
Новости Общества
|
Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка даў згоду на прызначэнне Валер’я Кірыенкі генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій». Таксама, як паведамляе Старшынёй Гомельскага гарвыканкама стаў Віктар Піліпец, Уладзімір Дворнік — старшынём Мазырскага райвыканкама, Ян Пальчыс — старшынём Зэльвенскага райвыканкама, Ігар Стома — кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска. Змяніліся і кіраўнікі абласной міліцыі на Брэстчыне і Гомельшчыне. Уладзімір Сычэўскі прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама. Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. Начальнікам упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама стаў Валерый Палішчук. Да гэтага ён працаваў першым намеснікам начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама — начальнікам крымінальнай міліцыі. Уладзімір Калтовіч стаў першым намеснікам міністра гандлю, Леанід Марыніч — намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчы, Уладзімір Дзервянкоў — намеснікам міністра транспарту і камунікацый, Уладзіслаў Татарыновіч — намеснікам міністра фінансаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка даў згоду на прызначэнне Валер’я Кірыенкі генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае...
|
|