Хто ў цераме жыве
26.10.2009
—
Новости Общества
|
У Віцебскім заапарку можна набыць жывых птушак і нават маленькую камерунскую козачку.
![]() Па меркаванні дырэктара, якраз дэкаратыўныя куры і мініяцюрныя камерунскія козы могуць прынесці заапарку неблагі прыбытак. Шаўковыя куры – адна з старажытных парод, завезены ў Еўропу з Кітая. Прычым каштоўнасць іх мяса і яек усходняя медыцына прыраўноўвае да жэньшэню. А саміх курэй за іх шаўкавістае пяро часта завуць кошкамі з сямейства курыных. Паркалёвыя куры, або бентамки, вага якіх не дасягае і кілаграма, таксама ня-суць пажыўныя яйкі, яны выдатныя квактухі з рахманым норавам і цярплівыя ў кантактах з дзецьмі. А вось аматарам вялікіх птушак заапарк можа прапанаваць курэй пароды брама: яны вырастаюць да 10 кілаграмаў. Нягледзячы на тое, што ў Беларусі няма кітабоеў, якія раней заўсёды бралі з сабой у далёкія плаванні маленькіх камерунскіх козачак, каб мець свежае малако і мяса, разводзіць тут гэтых свойскіх жывёл знойдзецца нямала ахвотнікаў, упэўнены Аляксей Андрэйкаў. Першы казіны прыплод заапарк чакае ўзімку. А экзатычныя кураняты з’явяцца ў інкубатары: гэтая штучная квактуха можа выседжваць яйкі самых розных птушак — ад папугаеў да гусей. Цяпер у Віцебскім заапарку жыве 45 відаў земноводных, птушак, млекакормячых — усяго каля 300 асобін жывёльнага свету з розных куткоў зямлі. Дзіяна Курыла Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскім заапарку можна набыць жывых птушак і нават маленькую камерунскую козачку
|
|