Грыбаўскайтэ адшыла Саннікава на канферэнцыі ў Рызе. 21.by

Грыбаўскайтэ адшыла Саннікава на канферэнцыі ў Рызе

25.10.2009 01:41 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ цвёрда адказала каардынатару грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97» Андрэю Саннікаву ў часе міжнароднай канфэрэнцыі ў Рызе.

У часе дыскусіі Саннікаў заявіў, што Грыбаўскайтэ зняважыла беларусаў, запрасіўшы Лукашэнку ў Вільню. Вы пагразлі ў геапалітыцы і забыліся пра каштоўнасці, дакараў ён. Грыбаўскайтэ адказала ў вельмі цвярдым тоне: «Калі вы хочаце працягу палітыкі, якая была безвыніковай 10 гадоў, гэта ваша права. А я лічу, што трэба даць шанец — не рэжыму, а беларускаму народу».

Прэзідэнт Эстоніі Томас Ільвэс дадаў: ён за безвізавы рэжым з Беларуссю. Ён заўважыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Расіі нашмат горшая, чым у Беларусі, тым не менш з Расіяй ЕС дамаўляецца. «Беларусь — дыктатура, — дадаў Ільвэс, — але не апошняя дыктатура ў Еўропе».

Штогадовая канферэнцыя ў Рызе сёлета мела за назву «Аднаўленне эканомікі пры зменлівай сітуацыі з бяспекай: трансатлантычны парадак дня — 2010». Яна прайшла 23-24 кастрычніка. У ёй узялі ўдзел кіраўнікі трох балтыйскіх краінаў, міністры замежных справаў шэрагу еўрапейскіх дзяржаваў, высокапастаўленыя ўрадоўцы ЗША.

Незалежнае грамадства Беларусі ў Рызе рэпрэзентавалі, апрача Саннікава, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі, заснавальнік сайту E-Belarus.org Міхал Дарашэвіч, былы пасол Беларусі ў Латвіі і палітвязень Міхал Марыніч, кіраўніца брусэльскага офісу «За дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калі вы хочаце працягу палітыкі, якая была безвыніковай 10 гадоў, гэта ваша права».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика