Мінскі форум «Беларусь і Усходняе партнёрства» пройдзе 4 — 6 лістапада
27.10.2009 18:23
—
Новости Общества
|
XII Мінскі форум пройдзе 4‑6 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганеса Рау. У гэтым годзе яго тэма — «Беларусь і Усходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства». Свой удзел у XII Мінскім форуме пацвердзілі прадстаўнікі дзяржструктур, палітолагі і аналітыкі, дэпутаты Бундэстага Германіі, Еўрапарламента, дыпламаты розных еўрапейскіх дзяржаў. Як плануецца, у адкрыцці форуму прымуць удзел кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей, паслы ФРГ і Швецыі Гебхарт Вайс і Стэфан Эрыксан, намеснік міністра замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, старшыня Усходняга камітэта германскай эканомікі Клаўс Мангольд. Работа форуму пройдзе ў трох рабочых групах: «Знешняя палітыка: Беларусь — сусед у Еўропе», «Эканоміка: новыя задачы эканамічнай палітыкі», «Грамадства: новыя формы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і грамадствам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
XII Мінскі форум пройдзе 4‑6 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганеса Рау.У гэтым годзе яго тэма — «Беларусь і Усходняе партнёрства:...
|
|