Севярынец пра акультызм, гомасэксуалізм, штучнае апладненне. 21.by

Севярынец пра акультызм, гомасэксуалізм, штучнае апладненне

29.10.2009 15:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У часе онлайн‑канферэнцыі на радыё «Свабода» лідэру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі задалі нямала пытанняў на сацыяльную тэматыку. Як вядома, БХД, у адрозненне ад большасці палітычных сілаў Беларусі, займае ў гэтых пытаннях пазіцыю, блізкую да еўрапейскіх кансерватараў і амерыканскіх неакансерватараў.

Жанчына з Рагачова пыталася, наконт пазіцыі БХД адносна штучнага апладнення. Каталіцкі Касцёл выступае супраць такога, напісала яна, а вы? Севярынец у адказ спаслаўся на праваслаўную «Сацыяльную канцэпцыю»: штучнае апладненне полавымі клеткамі мужа дапушчальнае – бо яно не парушае цэласці шлюбу, а вось выкарыстанне донарскіх клетак, як і сурагатнае мацярынства (выношванне аплодненай яйцаклеткі жанчынай, якая вяртае дзіця «заказчыкам»), у маральным плане сумнеўна. Усынаўленне прыёмных дзяцей – думаю, лепшае выйсце», — мяркуе Севярынец.

Каментуючы стварэнне ў Нямеччыне кааліцыі ХДС і Свабодных дэмакратаў, Севярынец панаракаў, што ў інтэрнэт‑дыскусіях «пытанню гомасэксуалізму ў нас надаецца залішне шмат увагі – больш, чым дабрачыннасці, праблемам алкагалізму альбо карупцыі. Гэта сумнавата». Ён выказаўся ў абарону традыцыйнай сям’і».

Адказваючы на пытанне забароны акультызму, Севярынец спаслаўся на прыклады ЗША і Вялікабрытаніі, дзе прапаганда такіх практык заканадаўча забароненая, «бо падобная інфармацыя можа выклікаць нервовае расстройства ці параною», — заявіў былы палітвязень.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У часе онлайн‑канферэнцыі на радыё «Свабода» лідэру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі задалі нямала пытанняў на сацыяльную тэматыку. Як вядома, БХД, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика