Крыніца ў бальніцы: Па стане на пятніцу было 39 смерцяў у краіне, 9 у Мінску ў выніку віруснай інфекцыі. 21.by

Крыніца ў бальніцы: Па стане на пятніцу было 39 смерцяў у краіне, 9 у Мінску ў выніку віруснай інфекцыі

03.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як даведалася NN.BY з надзейнай крыніцы ў адной з мінскіх больніц, у медычныя ўстановы горада прыйшоў ліст з указаннем увесці меры перасцярогі. У выніку спынена наведванне хворых, узмоцнена пільнасць у прыёмных пакоях. Афіцыйна, аднак, каранцін не ўводзіцца. У тым самым лісце ўказваецца, што па стане на пятніцу, 30 кастрычніка, у краіне зафіксавана 39 смерцяў, з іх 9 у Мінску ад наступстваў віруснай інфекцыі.

З розных шпіталяў прыходзяць разрозненыя весткі, што там працягваюць фіксавацца смяротныя выпадкі. Канаюць пераважна маладыя людзі.

Між тым эпідэміёлагі працягваюць заяўляць, што ніякай эпідэміі ў краіне няма. Галоўная санітарная доктарка краіны Валянціна Качан заявіла агенцтву БЕЛТА, што яе служба ўважліва адсочвае сітуацыю і што ўсе хворыя на пнеўманію паспяхова праходзяць курс лячэння.

Адзіным выключэннем з маўчанкі стаў Драгічын.

2 лістапада галоўны доктар Драгічынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаіл Стахейка ў інтэрв'ю радыё «Свабода» пацвердзіў інфармацыю пра раптоўную смерць 37‑гадовай настаўніцы з Толкаўскай базавай школы.

«Яна памерла ад пнеўманіі. Больш дакладны дыягназ паставяць калегі ў Брэсце, куды мы накіравалі для аналізу неабходныя матэрыялы. Гаварыць яшчэ нешта дадаткова я не маю права».

Настаўнікі Толкаўскай БШ, зь якімі таксама ўдалося пагутарыць, паведамілі, што ў пятніцу перад канікуламі настаўніца, пра якую гутарка, прыйшла на працу з прыкметамі прастуды, але правяла свае ўрокі і класную гадзіну.

Да доктара звярнулася толькі на позняй стадыі хваробы.

Ва Украіне, дзе медычная статыстыка адкрытая, заяўлена пра больш чым 200 тысяч хворых на вострую вірусную інфекцыю. 71 чалавек памёр.

У Беларусі органы аховы здароўя афіцыйна заяўляюць, што смерцяў у выніку віруснай інфекцыі ці свінога грыпу не зафіксавана.

Пакуль зарана казаць, ці беларускія дактары маюць справу з свіным грыпам ці іншым варыянтам віруснай інфекцыі.

Характэрна толькі тое, што сёлетняя інфекцыя распаўсюдзілася надзвычайна рана як для грыпу і, у невялікай колькасці выпадкаў, дае сур'ёзныя ўскладненні ў выглядзе хуткацечных пнеўманій, ад якіх літаральна развальваюцца лёгкія.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзі паміраюць ад імклівай атыповай пнеўманіі. У мінскія больніцы прыйшоў ліст з указаннем увесці меры перасцярогі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика