Рыцар свайго часу
04.11.2009
—
Новости Общества
|
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняты ў рады Мальтыйскага ордэна.
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму нададзена высокае званне рыцара Мальтыйскага манаскага ордэна. Цырымонія прайшла ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі. Кіраўніку Рымска-каталіцкага касцёла Беларусі ўручаў ордэн Вялікага Крыжа і дыплом, які сведчыць пра ўступленне ў манаскую супольнасць, пасол камендант Мальтыйскага ордэна ягамосць Пауль Фрыдрых фон Фурхер. Абрад праводзіўся, як і ў далёкім сярэднявеччы, на лацінскай мове. Рашэнне аб наданні высокага звання Тадэвушу Кандрусевічу было прынята князем і вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна Фра Мэцью Фестынгам сёлета ў ліпені. Арцыбіскуп Кандрусевіч, набыўшы годнасць рыцара, мае цяпер “абавязак, які выходзіць далёка за рамкі гонару, набытага ў свеце прафесій або мастацтва. Ён мае перад царквою абавязак павагі да святых рэчаў, адданасць бедным і зняважаным “. Прадстаўнік Мальтыйскага ордэна назваў ролю Беларусі ў свеце асаблівай — як зямлі, дзе па-братэрску супрацоўнічаюць каталіцкая і праваслаўная цэрквы, і дадаў, што моліцца, каб Мінск, “дзе сустракаюцца народы і рэлігіі, як мага хутчэй наведаў намеснік Хрыста, Яго святасць Бенедыкт XVI”. На здымку: Тадэвуш Кандрусевіч (злева) — рыцар Мальтыйскага ордэна. Цімафей Новак Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняты ў рады Мальтыйскага ордэна
|
|