Адпусцілі без пратаколаў
08.11.2009 17:26
—
Новости Общества
|
Лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Настассю Палажанку і Мікалая Дземідзенку, затрыманых у Мінску 7 лістапада, адпусцілі без складання пратаколаў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар арганізацыі Таццяна Шапуцька. Нагадаем, Палажанка была затрымана пры выхадзе з дома, а Дземідзенка — на плошчы Незалежнасці каля касцёла Cвятых Сымона і Алены. Іх даставілі ў розныя аддзяленні міліцыі і спрабавалі абвінаваціць у парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Паводле некаторых звестак, Дземідзенка планаваў правесці каля помніка Леніну адзіночную акцыю ў межах аб"яўленай «Маладым фронтам» кампаніі «Камунізм — пад трыбунал». За што была затрымана Палажанка — невядома. «Спачатку Настассю, якую даставілі ў Першамайскае РУУС Мінска, следчыя спрабавалі запалохаць магчымасцю распачынання ў дачыненні да яе справы па артыкуле 193-1 КК (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Потым на яе пачалі складаць адміністрацыйныя пратаколы, а затым, вырашыўшы, што гэта дарэмна, выпусцілі праз шэсць гадзін знаходжання ва ўпраўленні», — сказала Шапуцька. Мікалая Дземідзенку, паводле яе слоў, таксама пратрымалі каля чатырох гадзін ва УУС Маскоўскага раёна, пасля чаго адпусцілі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Настассю Палажанку і Мікалая Дземідзенку, затрыманых у Мінску 7 лістапада, адпусцілі без складання...
|
|