У Баранавічах ад пнеўманіі памерла 36-гадовая жанчына
12.11.2009 18:45
—
Новости Общества
|
Здарылася гэта 11 лістапада. Знаёмыя памерлай распавялі, што жанчына 1973 г. н. сур’ёзна прастудзілася, але працягвала хадзіць на працу ў краму «Усход», дзе яна працавала касірам. У суботу 7 лістапада жанчыне стала дрэнна, і яна трапіла ў шпіталь. Аднак выратаваць яе не ўдалося. Медыкі пацвердзілі смерць жанчыны ад двухбаковай пнеўманіі, аднак указалі на тое, што лятальны сыход ніяк не звязаны з усплёскам захворвання і сітуацыяй са свіным на грып у Беларусі. Больш за тое, лекары адзначылі, што ў Баранавічах штогод людзі паміраюць ад пнеўманіі, аднак не пацвердзілі і не абверглі, ці былі такія выпадкі ў гэтым годзе. У санстанцыі жа «Intex-press» паведамілі, што статыстыку смяротнасці ад пнеўманіі яны не вядуць, а выпадкаў смерці ад грыпу ў гэтым годзе ў Баранавічах не было. Матэрыялы па факце смерці маладой жанчыны ад пнеўманіі адправілі ў лабараторыю, каб даследаваць іх на наяўнасць штаму грыпу A/H1N1. 12 лістапада сваякі і калегі развітваліся з памерлай. Каса ў краме, за якой яна сядзела, сёння не працавала, побач ляжаць жывыя кветкі. У памерлай жанчыны засталіся двое сыноў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарылася гэта 11 лістапада. Знаёмыя памерлай распавялі, што жанчына 1973 г. н. сур’ёзна прастудзілася, але працягвала хадзіць на працу ў краму «Усход», дзе яна працавала касірам. |
|